24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Детская афиша

Казачныя чытанні ў музеі

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь у межах святкавання 500-годдзя першай друкаванай беларускай кнігі працягвае праводзіць вечарыны са сваімі маленькімі наведвальнікамі за чытаннем чароўных казак.

28 студзеня а 17-й гадзіне да нас завітае вядомая беларуская дзіцячая пісьменніца Алена Масла, якая прачытае некалькі казак са свайго зборніка “Таямніца закінутай хаты”. Свае першыя творы Алена апублікавала ва ўзросце 10-ці гадоў, а сёння яна – сапраўдны майстар дзіцячай літаратуры. Яе чароўныя казкі не раз атрымлівалі прэстыжныя прэміі і ўзнагароды, а п’еса “Каляды з хроснай” па аднайменным творы ў 2015 годзе была адзначана як найцікавейшая сярод п’ес для дзяцей.
Музей праводзіць казачныя вечарыны па суботах. Мы дакладна ведаем, што такія сумесныя чытанкі цікавыя як дзецям, так і іх бацькам. Вас чакае ўтульны дзіцячы пакой, мяккія падушкі і добры настрой.
Запрашаем усіх жадаючых!

Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая.
Запіс па тэл. +375 (17) 327-43-22, +375 (17) 327-48-27.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    1,00

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно