24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Детская афиша

Дзіцячы ранішнік «Казкі жыцця»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

ХХХIV літаратурна-музычнае свята «Каласавіны», прымеркаванае да 137-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа і 60-годдзя Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.

Жыццё народнага паэта Беларусі Якуба Коласа – выдатная старонка ў гісторыі беларускай літаратуры, а творчасць паэта ілюструе цэлую эпоху ў культурным жыцці краіны, велізарны пласт нацыянальнага жыцця.

Якуб Колас нарадзіўся 3 лістапада 1882 года, і кожную восень Дом-музей песняра аддае даніну павагі славутаму пісьменніку, праводзячы літаратурна-музычнае свята «Каласавіны», якое збірае сяброў музея, даследчыкаў жыцця і творчасці народнага паэта, усіх прыхільнікаў мастацкага слова Якуба Коласа.

30 кастрычніка ў 11.00 у межах свята «Каласавіны» адбудзецца дзіцячы ранішнік «Казкі жыцця», на якім юныя наведвальнікі музея прадэманструюць веданне вершаў Якуба Коласа, пагуляюць у беларускія народныя гульні, паўдзельнічаюць у творчых конкурсах і майстар-класах. На мерапрыемства запрошана беларуская дзіцячая пісьменніца Галіна Пшонік, рэдактар аддзела часопіса «Народная асвета».

1 лістапада ў 10.00 у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца XXXІII міжнародная навуковая канферэнцыя «Каласавіны-2019», у якой прымуць удзел лепшыя сілы навуковага коласазнаўства з усёй рэспублікі і краін бліжняга замежжа з мэтай даследавання і ўсебаковай прапаганды творчасці народнага паэта. Традыцыйна ўдзельнікі канферэнцыі ўскладуць кветкі да помніка Якубу Коласу на плошчы яго імя ў Мінску.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно