3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Детская афиша

Вясёлы Пушкін. Праект для школьнікаў

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Мастер-класс
Стоимость

Наведванне выстаўкі — 10 000 руб. (для дзяцей), 20 000 руб. (для дарослых)
Лялечнае прадстаўленне «Казка пра залатую рыбку» — 7 000 руб
Майстар-клас па сілуэтным выразанні — 10 000 руб.

Телефон для записи

+375 17 284 15 84
+375 17 284 17 02

З 24 сакавіка да 18 красавіка Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на музейны праект для школьнікаў “Вясёлы Пушкін”.

Якуб Колас рана, яшчэ ў маленстве, выявіў свае асаблівыя стасункі з рускай класікай: «Я хорошо помню: в детские годы в моей пастушеской сумке лежал небольшой, изрядно потрёпанный томик пушкинской поэзии. К тому времени я уже кое-как научился читать, и чтение стало моей страстью. Я мог прочесть наизусть от начала до конца «Полтаву», «Братьев-разбойников», «Цыган» и много лирических стихотворений». Так пачаўся шлях да А.С. Пушкіна самога Якуба Коласа, а у хуткім часе голас А. С. Пушкіна загучаў па-беларуску дзякуючы таленту беларускага класіка – у 1937 г. Якуб Колас пераклаў знакамітую паэму “Палтава”.

Таму невыпадкова менавіта ў музеі беларускага песняра была размешчана выстаўка работ пецярбургскага мастака Ігара Шаймарданава са збораў Дзяржаўнага мемарыяльнага гісторыка-літаратурнага і прыродна-ландшафтнага музея-запаведніка А. С. Пушкіна “Міхайлаўскае” (Пушкінскі Запаведнік) у рамках заключанага паміж музеямі пагаднення аб творчым супрацоўніцтве. 

Выстаўка «Вясёлы Пушкін” – вынік шматгадовага супрацоўніцтва найстарэйшага музея-запаведніка Расіі – Пушкінскага запаведніка – і мастака Ігара Дзмітрыевіча Шаймарданова. У 1999-м годзе, працуючы над спектаклям да 200-гадовага юбілею А. С. Пушкіна, мастак вырашыў паказаць паэта такім, якім ён быў у паўсядзённым жыцці, вызваліць яго вобраз ад клішэ і стэрэатыпаў, зрабіўшы жывым і вясёлым. Паводле задумы аўтара, выстаўка ўяўляе сабой маленькую выдуманую навэлу з жыцця Пушкіна. Гэта прыдуманыя, ці амаль праўдзівыя гісторыі з дзвюх зім і двух гадоў, праведзеных А. С. Пушкіным у Міхайлаўскай ссылцы, калі ён наведваў Трыгорскае, Бугроўскі млын і Святагорскі кірмаш.
Праект уключае ў сябе тэматычныя заняткі, якія могуць быць выкарыстаны педагогамі, як пазакласнае мерапрыемства, ці як дадатак да школьнай праграмы па рускай літаратуры. Заняткі ў музеі будуць праходзіць з выкарыстаннем нестандартных формаў музейнай камунікацыі, што зробіць наведанне музея не толькі пазнавальным, але і прынясе толькі станоўчыя эмоцыі. Навучэнцы малодшых і сярэдніх класаў, якім праект адрасаваны ў першую чаргу, будуць мець магчымасць не толькі пазнаёміцца з мастацкімі работамі знакамітага мастака, але і адкрыць для сябя А. С. Пушкіна з іншага боку, паглядзець лялячнае прадстаўленне па матывах казкі А. С. Пушкіна пра залатую рыбку, а таксама паўдзельнічаць у майстар-класе па сілуэтным выразанні з паперы і стварыць аўтарскую паштоўку з сілуэтамі Пушкінскай эпохі.   

Удзел у праекце па папярэднім запісе!
Прымаюцца папярэднія заяўкі ад школ і індывідуальных наведвальнікаў з дзецьмі.

Чакаем вас у Доме Коласа! І памятайце: чым раней пачынаецца далучэнне дзяцей да музея, тым больш высокім будзе ўзровень іх музейнай культуры ў будучыні, і тым больш рэзультатыўна будзе ісці фарміраванне ўсебакова развітай асобы.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by  представляет вашему вниманию «Вясёлы Пушкін. Праект для школьнікаў». У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Вясёлы Пушкін. Праект для школьнікаў»