24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Детская афиша

Cпорт, гульні і забавы ў беларускай вёсцы

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае дзяцей і дарослых на мерапрыемства «Cпорт, гульні і забавы ў беларускай вёсцы» 9 студзеня 2016 г. з 13:30 да 15:30

ЯКАЯ ЗІМА ВАМ НАЙБОЛЬШ ДАСПАДОБЫ?
Мы рады прапанаваць актыўны адпачынак у маляўнічым асяродку музея пад адкрытым небам.

Толькі падчас нашага мерапрыества Вы зможаце:

  • пазнаёміцца з унікальным комплексам спартыўных снарадаў XIX стагоддзя на школьным двары народнага вучылішча і даведацца пра фізічнае выхаванне вучняў у школах Мінскай губерніі
  • прайсці выпрабаванне на моц і хуткасць падчас разнастайных спаборніцтваў
  • пагуляць у вясёлыя беларускія зімовыя гульні

Самых актыўных удзельнікаў свята чакае прыз – катанне на санях, для ўсіх, хто завітае ў хату да цёткі Груні - цёплы калядны узвар!

За дадатковую плату:
  • традыцыйныя беларускія стравы ў карчме
  • лепшыя сувеніры ад народных майстроў
  • катанне на конях

Зіма - гэта заўсёды па-рознаму, а спорт – добрая нагода весела правесці час!
Чакаем Вас на нашай праграме!

Шаноўныя наведвальнікі!
Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я
Музей не выдае спартыўны інвентар (канькі, лыжы і інш.)


Афіцыйны сайт: www.etna.by
Facebook.com
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Для дарослых — 45 000 руб.
    Вучняў — 22 500 руб.
    Дзеці дашкольнага ўзросту — бясплатна

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно