Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Детская афиша

Калядкі з дзеткамі ў Ваньковічаў

Мероприятие в этом городе уже прошло

Детям Да
Жанр Интерактивный спектакль, Музыкальный спектакль
Стоимость билетов

130 000 руб.

Жанр Концертная программа
Дата 7 января 2016
Стоимость

7 студзеня а 12-й гадзіне адбудзецца калядная праграма для дзетак з узделам дзіцячага гурта “ФолкРада”, дзіцячага фолк-тэатра “Вера і Патрыцыя”, фолк-гурта “Вурай” і этна-дуэта “AGATA”.

Беларускія этна- і фолк-гурты падрыхтавалі казачнае мерапрыемста для дзяцей і дарослых: тэатралізаваную святочную праграму з песнямі і танцамі, з казкамі і гульнямі, з цудоўнымі падарункамі і сюрпрызамі.

Спецыяльна для гэтай падзеі гурт “Вурай” падрыхтаваў інтэрактыўную музычную тэатральную праграму па традыцыях каляд на Беларусі: ад народных гульняў да цікавых гукаў кантрабаса, барабанаў і скрыпкі.

Нашымі героямі стануць Каза-танцоўшчыца, Механоша-пяюн, Ульяна, беларускі дзед мароз Зюзя, вандроўныя музыкі, а таксама спецыяльны госць – дрэсіраваны Смаргонскі Мядзведзь!

Дзіцячы фолк-тэатр “Вера і Патрыцыя” прапануе міні-мюзікл з джазавай музыкай са спадарыняй Калядой і вясёлай Козачкай з традыцыйнымі пажаданнямі і абсыпаннем зернем. А вось дзіцячы гурт “ФолкРада” дапаможа вывучыць калядныя спевы дзецям і іх бацькам з выкарыстаннем такіх музычных інструментаў, як бубен, каробачкі і званочкі.

Нарыканцы праграмы выступіць этна-дуэт “AGATA” і праспявае цудоўныя і магічныя беларускія песні ад выдатнага сучаснага кампазітара Аляксея Варсобы і этна спявачкі Ірэны Катвіцкай (акардэон і голас).

Музычная праграма разлічана на 1,5 гадзіны. Кошт білета (130 000 руб.) прадугледжвае таксама агляд экспазіцыі музея-сядзібы Ваньковічаў.

Білеты на праграму можна заказаць загадзя па тэл.: (017) 327 88 78, (029) 629 05 41 ці (029) 875 57 78, а таксама на старонках у кантакце
 
Запрашаем на сапраўднае свята!

Сустрэнем Новы год і Каляды казачна і па-беларуску!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы