24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Детская афиша

Музей дзецям з velcom

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

20 кастрычніка а 14.00 у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэзентацыя беспрэцэндэнтных для Беларусі культурна-адукацыйных праектаў, прызначаных прыстасаваць музейную прастору да дзіцячай аўдыторыі. Акцыя пад назвай «Музей дзецям з velcom» будзе ўключаць урачыстае адкрыццё інтэрактыўнай музейна-пазнавальнай прасторы, дэманстрацыю мадэрнізаванай залі «Жывая археалогія» і прэзентацыю першага ў краіне дзіцячага гістарычнага часопіса «Музейныя вандроўкі. 

Праект быў рэалізаваны з ініцыятывы і пры падтрымцы Унітарнага прадпрыемства «velcom». Пашыраць педагагічныя магчымасці заляў шматфункцыянальныя інтэрактыўныя панэлі і лазарны праектар, набытыя і ўсталяваныя ў залях дзякуючы фінансавай падтрымцы кампаніі velcom. З яе дапамогай падчас заняткаў дзеці атрымаюць магчымасць праглядаць адукацыйныя ролікі і прэзентацыі, выконваць заданні на замацаванне матэрыялу. У межах мерапрыемстваў «Музей дзецям з velcom» важнае месца будзе займаць прэзентацыя электроннай версіі першага нумара музейнага часопіса «Музейныя вандроўкі», які ў забаўляльнай форме раскрывае маленькім чытачам самыя цікавыя моманты з гісторыі Беларусі. 

Расповед у перыядычным выданні будзе грунтавацца на экспанатах са збору Нацыянальнага гістарычнага музея – самага шматлікага і багатага сярод музеяў краіны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно