3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Детская афиша

Крочым у школу разам з Коласам

Мероприятие в этом городе уже прошло

Музейна-педагагічны праект для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту
“Крочым у школу разам з Коласам”

Музей Якуба Коласа прапануе спецыяльны праект, які дапаможа дзіцяці не толькі псіхалагічна падрыхтавацца да школы, але цікава і пазнавальна правесці час.

Занятак 1. “Добры дзень, музей!”
Знаёмства з музеем Якуба Коласа, творамі пісьменніка для дзяцей.
Інтэрактыўная гульня “Таямніцы дома Песняра”
Лялечны спектакль “Савось-распуснік”

Занятак 2. “Творчая майстэрня”
Лялечны спектакль па матывах беларускай народнай казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа “Як кот звяроў напалохаў”.
Майстар-клас па вырабе магнітаў з салёнага цеста

Занятак 3. “Сямейны альбом”
Старыя сямейныя альбомы, куды нашы бабулі клапатліва ўклейвалі фотаздымкі і рабілі да іх подпісы.
Некалі фотаздымкі былі толькі чорна-белымі. А са старых, ужо трохі выцвілых фотаздымкаў у музеі Якуба Коласа, на нас глядзяць паэт і яго родныя. На майстэрні “Сямейны альбом” дзеці самі зробяць такі альбом – намалююць сябе, сваіх блізкіх і сяброў, выканаўшы шэраг заданняў.
Вітаецца сямейнае наведванне.

Занятак 4. “Дарагі мой каляндар, няхай наступны будзе ў дар!”
З гісторыі з’яўлення календара. Хобі Якуба Коласа – калекцыяніраванне настольных календароў. Майстар-клас па стварэнні вечнага календара.

Занятак 5. “Тэатр бывае розным!”
Знаёмства з гісторыяй лялечнага тэатра. Пастаноўка казкі “Рэпка”.

Занятак 6. “СамСабеВыдавец”
Дзеці змогуць стварыць уласную кніжку, прымерыўшы на сябе адразу некалькі роляў: аўтара, мастака, рэдактара, карэктара і журналіста. Кожны можа выбраць ролю ў будучым выдавецтве. Заданні падчас экскурсіі і майстар-класа дапамагаюць дзецям зразумець, пра што могуць распавесці рэчы ў мемарыяльным музеі.

Занятак 7. “Творчая майстэрня”
З гісторыі паштовак. Паштоўкі пачатку XX стагоддзя з фондаў музея Якуба Коласа. Майстар-клас па вырабе паштовак.
Удзел у стварэнні сувенірнай музейнай паштоўкі з уласным фотаздымкам.

Занятак 8. Заключны занятак “Няхай Вам шчасцем свецяць дні!”
Падвядзенне вынікаў. Інтэрактыўная гульня “Як дзеці Савося ад нуля выратавалі”.
Напісанне пажаданняў на паспяховы навучальны год пяром Якуба Коласа.

Заяўкі на ўдзел у праекце прымаюцца па тэл. 284-17-02

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Отзывы
22 августа 2014 в 20:54

Если бы Вы данное мероприятие в выходные проводили, думаю, желающих было бы много, а так: родители - на работе, дошкольники - в саду. А жаль, задумка и вправду очень неординарная и интересная.

26 августа 2014 в 00:03

С огромным удовольствием посетила бы с ребенком данное мероприятие, но, к сожалению, в будний день это сделать не реально.

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by  представляет вашему вниманию «Крочым у школу разам з Коласам». У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Крочым у школу разам з Коласам»