3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Група txyz.info / Праект Solids

Мероприятие уже прошло

Жанр New Media Art

Конкурс для маладых мастакоў-пачаткоўцаў з Беларусі Smart Art, абвешчаны галерэяй сучаснага мастацтва «Ў» і кампаніяй velcom, пачынае прэзентацыю шасці канцэпцый, якія прайшлі на фінальны этап конкурсу. Першай прадставіць свой праект Solid група txyz.info. У суполку ўваходзяць тры ўдзельнікі: Саша Іўлеў, Воля Карэлькіна і Кацярына Шах.

Арт-група txyz.info прадстаўляе новае пакаленне мастакоў, якое займаецца медыямастацтвам (New Media Art). Натхнёныя навукай, яны ствараюць ілюстрацыі з выкарыстаннем матэматычных формул і функцый, а таксама інтэрактыўныя інсталяцыі і аб’екты.

У сваю дэбютную экспазіцыю мастакі-навукоўцы, а хутчэй наадварот — навукоўцы-мастакі, уключылі ілюстрацыі фрактальных 3D-фігур, відэаінсталяцыю і два інтэрактыўныя ўсечаныя шматграннікі, якія рухаюцца па зададзеным алгарытме. Кожны глядач з дапамогаю свайго мабільнага тэлефона, а таксама гульнёвага кантролера, зможа кіраваць як інсталяцыяй, так і медыяскульптурай. Такім чынам, працы групы txyz.info можна азначыць як «электроннае» і «лічбавае» мастацтва, якое па сваёй метадалогіі і тэхнічнай вытворчасці мае гібрыдны і сінтэтычны характар.

Гэта першая з шасці выставаў-канцэпцый, якія прайшлі на наступны ўзровень конкурсу Smart Art. Нагадаем, што 15 красавіка 2011 года журы конкурсу выбрала гэтыя шэсць канцэпцый з пяцідзесяці дасланых на конкурс. Разам з групай txyz.info на наступны этап прайшлі Раман Аксёнаў, Мікалай Бялько, Група FAU (Іван Краўцоў, Арцём Паламаны), Група Gonzai (Андрэй Анкуда, Тарас Калягін, Павел Кедыч) і Таццяна Пруднік.

Экспертнае журы абярэ лепшы праект, які і стане пераможцам конкурсу. Імя пераможцы будзе абвешчана напрыканцы 2011 года на старонцы Конкурсу www.ygallery.by/smartart. Пераможца конкурсу для маладых мастакоў Smart Art выйграе права рэалізацыі персанальнай выставы ў галоўнай залі галерэі сучаснага мастацтва «Ў». Выстава адбудзецца на пачатку 2012 года.

У склад прафесійнага журы ўвайшлі: Уладзімір Цэслер, Руслан Вашкевіч, Валянціна Кісялёва, Дзіна Цыбульская, Вольга Шпарага, Сяргей Кірушчанка.

Аргкамітэт конкурсу: куратар конкурсу — Сяргей Шабохін (мастак, арт-актывіст), каардынатар конкурсу — Ганна Чыстасердава (арт-дырэктар галерэі сучаснага мастацтва «Ў»).

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Група txyz.info / Праект Solids» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.