3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Праект Андрэя Бусла Aeternus et momentum у галерэі «Ў»

Мероприятие уже прошло

Упершыню ў Мінску будзе паказана поўнамаштабная рэтраспектыва работ street-art-мастака Андрэя Бусла, і гарадское асяроддзе з яго творамі вулічнай культуры будзе перанесена ў «класічную» галерэйную прастору.

Работы Андрэя Бусла вылучаюцца тым, што ён пераасэнсоўвае ў тэхніцы street-art агульнапрызнаныя сусветныя шэдэўры мастакоў эпохі Рэнесанса і змяшчае іх у закінутай гарадской прасторы. У яго інтэрпрэтацыі Рэнесанс — гэта «ўнікальны лагатып» мастацтва ў свядомасці чалавека. У работах, выкананых у разбураных будынках горада, якія становяцца часовымі месцамі пражывання бяздомных людзей, супрацьпастаўляюцца вечнае і імгненнае (aeternus et momentum), высокае і вулічнае мастацтва. Злучэнне ўрбаністычных пабудоў і тыповых дамоў у спальных раёнах Мінска, узростам крыху больш за 70 гадоў, з шэдэўрамі Рэнесанса прыводзіць да стварэння новых значэнняў работ агульнапрызнаных майстроў сусветнага мастацтва і да альтэрнатыўнага ўспрымання Мінска.

Праект Aeternus et momentum — гэта магчымасць убачыць Мінск такім, якім яго яшчэ не бачылі, гэта сутыкненне вобразаў вечных твораў у недаўгавечнай тэхніцы street-art і занядбаных прастораў горада.

У аснове канцэпцыі праекта Aeternus et momentum ляжаць некалькі ідэй. Першая — імкненне прыўнесці новыя сэнсы ў сучасную прастору горада і яго паўсядзённасць. Другая ідэя — стварыць новыя інтэрпрэтацыі агульнапрызнаных шэдэўраў, сціраючы межы паміж высокім і вулічным мастацтвам. Трэцяя ідэя — гэта спроба зрабіць бачнымі мінскіх мастакоў street-art і ўключыць вулічнае мастацтва ў айчынны мастацкі рынак.

Праект складаецца з мастацкай выставы Андрэя Бусла, круглага стала з удзелам аўтара праекта і групы ўрбаністаў на тэму street-art і двух музычных канцэртаў.

Куратар праекта — Аксана Жгіроўская.

Рэалізацыя праекта сталася магчымай дзякуючы падтрымцы FOREX CLUB у Беларусі.

Адкрыццё выставы 23 чэрвеня а 19-й гадзіне, уваход на адкрыццё па запрашэннях. З 24 чэрвеня па 22 ліпеня ўваход на выставу свабодны.

За падрабязнай інфармацыяй звяртацца:

Ганна Чыстасердава, арт-дырэктар галерэі “Ў”, +375 29 329 06 10
Валянціна Кісялева, дырэктар галерэі “Ў”, +375 29 620 10 62
www.ygallery.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Праект Андрэя Бусла Aeternus et momentum у галерэі «Ў»» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.