3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстаўка графічных работ студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў

Мероприятие уже прошло

Жанр Графика

24 мая 2011 года а 17-й гадзіне ў галерэі “Панарама” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі графічных работ студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у рамках IV Мінскай міжнароднай выстаўкі графікі “Арт-лінія”.

У экспазіцыі будзе прадстаўлена больш за 40 дыпломных і курсавых работ студэнтаў і выпускнікоў кафедры графікі за апошнія 10 гадоў.

На выстаўцы будуць прадстаўлены графічныя работы, выкананыя ў розных тэхніках: афорт, лінарыт, дрэварыт, літаграфія, гравюра на кардоне. Сярод іх работы маладых, але добра вядомых у мастацкім асяроддзі аўтараў – Р. Сустава, Л. Абрамавай, Т. Шэлест, Ф. Басалыгі, А. Зінкевіча, Ю. Мацуры, З. Піскун і інш.

Заснаванне ў кастрычніку 1953 года на мастацкім факультэце Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута кафедры графікі стала значнай падзеяй ў станаўленні нацыянальнай мастацкай школы ў галіне кніжнай ілюстрацыі, плаката і станковай графікі. За гэты час падрыхтавана больш за 230 мастакоў-графікаў. Сярод іх народныя мастакі Беларусі А. Кашкурэвіч, В. Шаранговіч, лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь У. Савіч, В. Славук і іншыя.

Мастакамі старэйшага пакалення закладзены моцны падмурак, на якім трывала захоўваецца і развіваецца творчасць сучасных мастакоў, якія дасягнулі выдатных поспехаў на міжнароднай арэне і сталі добра вядомымі беларускаму гледачу.

Выстаўка будзе працаваць да 17 ліпеня.

                                            
Тэл. для даведак: 293-28-23, 293-27-67
Е-mail: pr@nlb.by   
прасп. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстаўка графічных работ студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў» в Минске, место проведения выставки  - «Галерейно-выставочный комплекс Национальной библиотеки».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.