3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking camera car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Міхаіл Гулін: «Выставе НЕ дзіцячага малюнка»

Мероприятие уже прошло

Жанр Фото

Міхаіл Гулін спалучае ў сваёй творчасці спецыфічную дасціпнасць і застрашвальную просталінейнасць. Тры яго скразныя пазіцыі: імкненне ставіць усё пад пытанне (і найперш адэкватнасць уласнай публікі), гумар і любоў да кантэкставых гульняў. Усё гэта, памножанае на яго цікавасць да спрэчных, правакацыйных зон і на яго смеласць, дае проста атрутную выбухованебяспечную сумесь. У сваёй персанальнай «Выставе НЕ дзіцячага малюнка» Гулін ізноў звяртаецца да тэмы мас-медыя і аналізуе механізмы, законы і рытуалы, якія вызначаюць сёння дыстрыб’юцыю і рэцэпцыю візуальнай інфармацыі.

На выставе прадстаўлены дзве групы твораў, якія экспануюцца ў дзвюх прасторавых зонах: «Minimal Seхual» і «Дзіцячая дэманалогія». У творах «Minimal Seхual» Гулін наўпрост цытуе найвядомейшыя ўзоры геаметрычнай абстракцыі.

У цэнтры яго намераў не столькі адпаведныя творы самі па сабе — значна больш яго цікавяць арганізаваныя вакол іх новыя прасторавыя і тэарэтычныя ўмовы. Гулін зыходзіць з таго, што ў розных кантэкстах мастацкі твор непазбежна змяняе свой статус, прачытваецца па-рознаму, і часта змена кантэксту дае парадаксальныя вынікі. Даследаванне гэткага кшталту парадоксаў разгортваецца ў экспазіцыі «Minimal Seхual». У дадзеным выпадку Гулін прапануе перайначванне параметраў успрымання праз змену назвы. Карціны Лісіцкага, Ньюмэна, Хорста ён выхоплівае з гістарычнага кантэксту і экспануе пад назвамі файлаў з порнасайтаў. Такім чынам, у зоне кантакту твора і наваколля нараджаецца нешта трэцяе, зманіпуляванае напружанне паміж фактычным зместам і сэнсавым эфектам. З той прычыны, што скразной тэмай творчасці Гуліна з’яўляюцца розныя стэрэатыпы і фальшыўкі, якія жывуць у нашай свядомасці, заканамерны яго зварот да дзіцячай тэмы як да своеасаблівай «tabula rasa». У працах серыі «Дзіцячая дэманалогія» знакі, сімвалы і вобразы мас-медыя складаюцца ў пэўны сурагат міфалогіі, сучасную псеўдаміфалогію, спрэчную і застрашвальную. Плоскія паверхні, яркія лакальныя колеры, клішаваныя персанажы, створаныя з друкарскай дакладнасцю… Яго мова — гэта мова рэкламы і анімацыі. У «Дзіцячай дэманалогіі» агаляецца паранаідальная зацыкленасць грамадства спажывання на глянцы і сэксе. І гэты дзіўны дзіцячы гламур, які нараджаецца з іх мешаніны, выглядае сапраўды застрашвальным. У ім заўважаецца штосьці разбэшчанае, асатанелае і дзікае. Просталінейнасць, з якой усё гэта сфармулявана, і адштурхоўвае, і падкупляе, выклікае адначасова і грэблівасць, і вострую цікавасць.

Просталінейнасць, увогуле не ўласцівая беларускаму мастацтву, у Гуліна набывае статус пазіцыі. Менавіта гэтая якасць, шматкроць узмоцненая, з аднаго боку, агрэсіяй, а з другога (як ні дзіўна) — аптымізмам, робіць творчасць Гуліна беспрэцэдэнтнай з’яваю ў актуальным беларускім мастацтве.

Адкрыццё выставы 26 траўня а 19 гадзіне — уваход па запрашальных.


З 27 траўня ўваход платны — кошт квітка 3 000 рублёў. Асобам да 18 гадоў уваход забаронены.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Отзывы
27 мая 2011 в 18:12

Фу...

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Міхаіл Гулін: «Выставе НЕ дзіцячага малюнка»» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.