3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Сам-насам з кліматам

Мероприятие уже прошло

Время работы вт.,чт.-сб.: 11:00 — 19.00. ср.: 13:00 — 21:00. пн.,вс.: выходные
Жанр Карикатура
Стоимость входа

общий на экспозицию – 3,00 (30 000) руб.,
студенты – 2,00 (20 000) руб.,
школьники, пенсионеры – 1,5 (15 000) руб.,
детям до 5 лет – бесплатно

7 кастрычніка 2016 года ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (ПЛЯЦОЎКА – пр-т Незалежнасці, 47) адкрываецца шведска-беларуская выстава “Сам-насам з кліматам”. Выстава падрыхтавана пры падтрымцы Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь і Шведскага Інстытута.

Выстава “Сам-насам з кліматам” злучае класічны жанр карыкатуры з актуальнымі практыкамі і рознымі медыя (інсталяцыя, фатаграфія, калаж) сучаснага мастацтва, становіцца асновай і фундаментам камунікацыі без межаў, у тым ліку моўных. Гэты праект, мэтай якога з’яўляецца абмеркаванне прынцыпаў устойлівага развіцця грамадства і распаўсюджанне ведаў пра экалагічныя праблемы, стартаваў яшчэ ў 2010 годзе і за 5 год ахапіў цэлы шэраг краінаў, у тым ліку Беларусь, Швецыю, Грэцыю, Паўднёвую Афрыку, Бразілію і іншыя.

У гэтым годзе амбіцыёзны праект Шведскага інстытута фінальна рэалізаваўся ў буйной публікацыі – альбоме, які з’яднаў мастацкія разважанні прафесіяналаў розных краінаў свету. У альбом патрапілі таксама і працы 6-ці беларускіх мастакоў: Рамана Сустава, Кацярыны Марціновіч, Алега Карповіча, Вольгі Сазыкінай, Сяргея Волкава і Антаніны Слабодчыкавай. У рамках міжнароднага праекта “Сам-насам з кліматам” і з нагоды выпуску альбома ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь пройдзе аднайменная шведска-беларуская выстава. Выстава складаецца з дзвюх частак, уключае творы мясцовых мастакоў і шведскіх карыкатурыстаў і ўяўляе сабой візуальны шэраг экспазіцыі, якая даступным спосабам уздымае пытанні змены клімату перад гледачом.

У рамках выставы адбудуцца два майстар-класы:
11.10.2016 - “Карыкатура – ёсць пасланне” Кацярыны Марціновіч. Кацярына прадэманструе, як пры дапамозе гумарыстычнага малюнка можна змяніць свет. Мастачка з’яўляецца запатрабаваным карыкатурыстам з адметнымі прыёмамі стварэння вобраза, - жанчына з сертыфікаваным пачуццём гумару.
20.10.2016 - “Глыбінная экалогія”. Майстар-клас пройдзе пад кіраўніцтвам Вольгі Сазыкінай. Мастачка працуе з эка-матэрыяламі, а аксама з медытатыўнымі практыкамі. Падчас майстар-класа ўдзельнікі папрацуюць ў крэатыўных тэхніках, пазнаёмяцца з творчасцю знакамітага і ўплывовага беларускага аўтара.

Майстар-класы адбудуцца ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (ПЛЯЦОЎКА - пр-т Незалежнасці, 47) а 17-ай гадзіне, уваход вольны.
Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя па тэлефоне: +37517 280-56-08.


Выстава будзе адкрытая для наведнікаў з 7 па 22 кастрычніка 2016 г.
Тэлефон для даведак: (+37517) 280-56-08, (+37517) 288-24-68.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Сам-насам з кліматам» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.