3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking camera car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Дабраслаўленне

Мероприятие уже прошло

Жанр Графика, Живопись

Выстава прысвечана 60-годдзю Грышука Лявона Іванавіча. На выставе мастак дэманструе свае шматлікія пейзажныя кампазіцыі, звязаныя з плённым метадам плэнернага жывапісу. Найбольш вабяць аўтара некранутыя сучаснымі змяненнямі ладу жыцця маляўнічыя куточкі роднага краю, багатыя сваёй каларыстычнай палітрай. Вялікую ўвагу надае аўтар і мемарыяльным пейзажам, прысвечаным мясцінам са шматлікімі архітэктурнымі помнікамі мінулага, дзе засталіся сляды жыцця і дзейнасці славутых людзей Беларусі. Асобны раздзел экспазіцыі прысвечаны біблейскай тэматыцы, якая мае актуальнае выхаваўчае і вобразнае значэнне для духоўнага і культурнага развіцця сучаснага грамадства.

Нарадзіўся 02.05.1951 г. у вёсцы Глінкі Мінскай вобл. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава ў 1976 г. Удзельнік мастацкіх выставак з 1990 г. Працуе ў станкавым жывапісе. Узнагароджаны медалём за ўдзел у ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС (1986).

Выставу можна наведаць з 12 па 29 траўня 2011 года, з 11.00 да 19.00 гадзін штодзённа, акрамя панядзелка.

Тэлефоны для даведак:
(017) 288-15-49; (029) 550-31-81 (Палац мастацтва)
(017) 296-67-84 (Беларускі саюз мастакоў)

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы