3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Летапісец гісторыі Польшчы»

Мероприятие уже прошло

Жанр Литературно-документальная выставка

5 мая 2011 г. а 16-й гадзіне ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15, інфармацыйна-выставачны цэнтр, пакой 110) адбудзецца прэзентацыя выстаўкі «Летапісец гісторыі Польшчы (да 165-годдзя з дня нараджэння Г. Сянкевіча)», падрыхтаванай аддзелам рэдкіх кніг і рукапісаў бібліятэкі сумесна з Польскім Інстытутам у Мінску.

Экспануюцца выданні 1887–2009 гг.: творы пісьменніка на польскай мове і ў перакладах на рускую і беларускую мовы, а таксама шматлікія публікацыі пра яго жыццё і творчасць.

Цэнтральнае месца ў экспазіцыі займаюць прыжыццёвыя выданні твораў Г. Сянкевіча. Тут амаль поўнасцю прадстаўлены 80-томны збор твораў, які быў выдадзены ў якасці дадатку да «Ілюстраванага штотыднёвіка» («Tygodnik illustrowany»), а таксама некаторыя паасобнікі з іншых збораў твораў аўтара. Сярод іх – том рамана «Патоп» у перакладзе на рускую мову Ф. Дамброўскага, выдадзены ў 1890 г. в Санкт-Пецярбурзе.

На выстаўцы прадстаўлены ўсе самыя значныя творы Г. Сянкевіча на мове арыгінала і ў перакладах на рускую і беларускую мовы – гістарычныя раманы «Агнём і мячом», «Патоп», «Пан Валадыёўскі», «Quo vadis», сацыяльна-бытавыя раманы «Без догмату», «Сям’я Паланецкіх» і інш. Сярод беларускамоўных перакладаў – раманы «Крыжакі» (Мінск, 1997), «Quo vadis» (Мінск, 2002).

На многіх выданнях экспазіцыі захаваліся кніжныя знакі былых уладальнікаў: штампы бібліятэкі Радзівілаў Нясвіжскай ардынацыі, Рускага кніжнага гандлю А.Г. Сыркіна, Дабрачыннага таварыства дапамогі бедным рымска-каталіцкага веравызнання ў Маскве, гарадскіх бібліятэк Кобрына і Брэста над Бугам і іншых.

Літаратура пра жыццё і творчасць пісьменніка прадстаўлена, у асноўным, публікацыямі на польскай мове XIX–XXI стст. Сярод іх – літаратурныя замалёўкі П. Хмялеўскага «Нашы пісьменнікі…» (Кракаў, 1887), даследаванне А. Гуркі «Агнём і мячом» і гістарычная рэчаіснасць» (Варшава, 1934) і іншыя.

Кнігі Г. Сянкевіча займаюць пачэснае месца ў залатым фондзе сусветнай літаратуры. У 1905 г. за выдатныя дасягненні ў галіне эпічнага рамана Г. Сянкевічу была прысуджана Нобелеўская прэмія.

Цікавасць чытачоў да твораў Г. Сянкевіча не згасла да гэтай пары. Яго кнігі і ў наш час прыцягваюць увагу чытацкай аўдыторыі да багатай гісторыі і культуры польскага народа.

Кантактныя асобы:
Аляксандр Сцефановіч, загадчык аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі – 284 10 12
Ірына Кулік, бібліятэкар Польскага Інстытута ў Мінску – 200 95 81

Фото: www.calend.ru

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Летапісец гісторыі Польшчы»» в Минске, место проведения выставки  - «Центральная научная библиотека им. Я. Коласа НАН Беларуси».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.