3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Сучасны польскі жывапіс»

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

Катавіцкая навучальная ўстанова, якая ў 2007 годзе адзначала сваё 60-годдзе, а ў гэтым годзе адзначае юбілей 10-годдзя незалежнасці, звыклася ўжо з тым, што асацыіруецца з графікай. І ў гэтым няма нічога дзіўнага, бо больш за дзевяноста год, з’яўляючыся філіялам Кракаўскай Акадэміі выяўленчага мастацтва, яна існавала фактычна як факультэт графікі. У спрыяльныя для плаката часы катавіцкія графікі складалі значную ў краіне групу, якая карысталася гэтым медыумам. Пасля надышлі добрыя для станкавай графікі часы - і яна зноў пачала існаваць у агульнапольскім маштабе як сілезская спецыфіка.

Аднак гэта толькі палова праўды пра традыцыі Акадэміі выяўленчага мастацтва ў г. Катавіцэ. Другую яе частку пісалі творцы, якія выбралі жывапіс як адпаведны для сябе сродак мастацкага выказвання. І хоць у дыпломе, які яны атрымалі, пакідаючы сцены навучальнай установы, чорным па беламу напісана: мастак-графік, або пасля: магістр мастацтва, спецыяльнасць – графіка, на самой справе былі мастакамі. Катавіцкая навучальная ўстанова, з’яўляючыся факультэтам графікі выконвала ролю міні-акадэміі – яна вучыла таксама мастакоў, і многія з іх дасягнулі значных мастацкіх поспехаў.

Адсочваючы гэты працэс, які на працягу многіх гадоў развіваўся ў каталіцкай навучальнай установе, а таксама беручы пад увагу велізарную колькасць мастакоў – выпускнікоў графікі, аналізуючы характар гэтага жывапісу, можна гаварыць пра яго своеасаблівасць і спецыфіку ў агульнапольскіх катэгорыях. Рысы, якія акрэсліваюць гэтую з’яву, - гэта прывязанасць да майстэрні, значная роля паведамлення, імунітэт да моды, а таксама (што падаецца найбольш цікавым) існаванне ў сувязі з графікай.

Сёння, калі мы перажываем чарговае адраджэнне жывапісу, тое, што зрабілі мастакі, звязаныя з Катавіцкай Акадэміяй выяўленчага мастацтва, можа быць цікавым.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Сучасны польскі жывапіс»» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.