3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Зямля маіх продкаў. Барыс Сачанка…»

Мероприятие уже прошло

Жанр Литературно-документальная выставка

11 мая а 16-й гадзіне ў галерэі "Лабірынт" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца адкрыццё выстаўкі "Зямля маіх продкаў. Барыс Сачанка…", прымеркаванай да 75-годдзя з дня нараджэння выдатнага празаіка.

Арганізатары мерапрыемства – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.

Барыс Іванавіч Сачанка нарадзіўся 15 мая 1936 г. у вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. У сямігадовым узросце разам з бацькамі быў вывезены ў Германію. Пасля вяртання на радзіму скончыў Хойніцкую сярэднюю школу № 1, а затым Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, спалучаючы вучобу з працай у часопісе "Вожык". Шмат гадоў працаваў у аддзеле прозы часопіса "Полымя". З 1976-1986 г. быў сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Апошнія гады жыцця актыўна займаўся выдавецкай дзейнасцю, працуючы спачатку загадчыкам рэдакцыі выдавецтва "Мастацкая літаратура", а потым галоўным рэдактарам выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя". Першае апавяданне Б. Сачанкі "Плынь" з’явілася ў друку ў 1956 г. у часопісе "Маладосць".

Шлях пісьменніка быў пазначаны высокай творчай актыўнасцю. Ён пісаў пра Вялікую Айчынную вайну, вяскоўцаў, сваё роднае Палессе…

Найбольш адметнымі творамі Б. Сачанкі былі: "Дарогі", "Аксана", "Памяць", "Тры аповесці", "Ваўчыца з Чортавай Ямы", "Горкая радасць вяртання", "Вечны кругазварот" і "Родны кут", раман "Чужое неба", трылогія "Вялікі лес". Ён плённа працаваў ў галіне дзіцячай літаратуры, сатыры і гумару, крытыкі, шмат перакладаў з моў іншых народаў.

За вялікі ўклад у нацыянальную літаратуру, актыўную грамадскую дзейнасць Б. Сачанка ўзнагароджаны двума ордэнамі "Знак пашаны", медалём Францыска Скарыны, ушанаваны Літаратурнай прэміяй Саюза пісьменнікаў Беларусі імя І. Мележа.

Літаратурна-дакументальная выстаўка "Зямля маіх продкаў. Барыс Сачанка…" раскрывае шматграннасць таленту выдатнага празаіка. У экспазіцыю ўваходзяць каштоўныя матэрыялы з архіва пісьменніка: рукапісы, дакументы, фотаздымкі розных гадоў, кнігі, сувеніры, асабістыя рэчы, якія былі перададзены ў музей яго дачкой Святланай і прадстаўляюцца ўпершыню.

У мерапрыемстве прымуць удзел родныя пісьменніка – дочкі Святлана Сачанка і Галіна Багданава; пляменнік Барыс Пятровіч; паэт Анатоль Вярцінскі; пісьменнік, публіцыст Анатоль Бутэвіч; паэт, галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Мікола Мятліцкі.

Кантактныя тэлефоны: факс 334-72-61, 334-56-21, 293-27-67
Е-mail: pr@nlb.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Зямля маіх продкаў. Барыс Сачанка…»» в Минске, место проведения выставки  - «Галерейно-выставочный комплекс Национальной библиотеки».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.