3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Артыстычная суполка Strupek

Мероприятие уже прошло

Асноўнымі прынцыпамі артыстычнай суполкі “СТРУПЭК” (“Strupek”) з’яўляюцца свабодная (нязмушаная) мастацкая творчасьць, індывідуальнасць і выйсьце мастацтва на публічную прастору. “Strupek” не патрабуе ні зместу, ні формы (эстэтыкі) у межах суполкі а таксама мастакоў . Суполка змагаецца таксама са стэрэятыпамі звязанымі з сучасным мастацтвам.


Праэкт мікра-арт, які  з’яўляецца разлічанай на вялікі размах міжнароднай акцыяй, якая дае магчымасць непасрэднага данясення мастацтва да вялікай колькасці гледачоў, якія “канешне калі захочуць” могуць стварыць сваю галерэю. Мікра арт – гэта мастацтва у маштабе 1:10. Дзякуючы змяненню маштаба прапанаваных для прагляду  прац з’явілася магчымасць арганізацыі выстаў у такіх нетыповых памяшканнях як кватэры, транспарт ці (па-першае) у вітрынах крам, у прасторах, даступных для ўсіх. Наступным важным элементам з’яўляецца паляпшэнне каммунікацый сярод мастакоў. Кожны можа адчыніцьсваю галерэю у любым месцы і усталяваць кантакт с суполкай, каб свабодна абменьвацца (напрыклад поштай) не толькі мікра-працамі, а таксама поглядамі і думкамі на тэму “Міcro art”.
Што важна, працы у паменшаных маштабах з’яўляюцца копіямі існуючых арыгіналаў, пранумераваных у малой абмежаванай колькасці адзінак.  Але гэта не значыць,  што самі не з’яўляюцца творамі мастацтва, і, як копіі, пазбаўлены мастацкіх рысаў і вартасці. Глядач заўседы разумее, што мініяцюра, якую бачыць, не з’яўляецца толькі малой карцінай,  раздрукоўкай, відэа, міні інсталяцыяй, скульптурай і гд,  але у той самы час у 10 разоў вялікшым арыгіналам, і што праглядаемая выстава, магла бы быць праведзена у  традыцыйных умовах. “Міcro art” дае магчымасць данясення сучаснага мастацтва да вялікай колькасці людзей у шматлікіх месцах  Еўропы з невялікімі растратамі.
Выстава ў “Падземцы” з’яўляецца першай з праэкту “Міcro art”.  Вельмі нетыповай, таму як галерэя 1:10 будзе размешчана у галерэі 1:1. Мы абралі Беларусь , таму што нам здаецца. што гэты праэкт  можа дапамагчы мясцовым мастакам з дапамогай прастога і хуткага спосабу паказаць за мяжой свае працы, якія не могуць быць экспанаваны на Радзіме. Можа таксама дапамагчы знайсці пакупнікоў.
Наступныя выставы “Міcro art” адбудуцца у бліжэйшыя месяцы у Кракаве,  Катовіцах, Познані, Островцу Свентокшыскім, Кельцам, Глівіцах, Адэсе, Берліне, Тулузе, Порто.
Мастацтва не ведае межаў.
 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Артыстычная суполка Strupek» в Минске, место проведения выставки  - «Подземка».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.