3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Дэталi»

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

Часта з’яўляюцца карціны, жанр якіх вызначыць даволі складана – ці то нацюрморт, ці то пейзаж – хоць штуршок для з’яўлення гэтых кампазіцый заўседы даецца нейкімі рэальнымі аб’ектамі. Паводле формы яны блізкія да абстрактнага жывапісу, але абстракцыямі ў агульнапрынятым сэнсе не з’яўляюцца, зноў жа таму, што ў іх адчуваюцца спасылкі на канкрэтныя прадметы ці паняцці. Для сябе я азначаю і аб’ядноўваю такія кампазіцыі словам "дэталі".

Вось мы глядзім у акно, мы ідзем па вуліцы, па заснежаным полі альбо праз лес, мы бачым вакол сябе шыкоўныя ў сваей прыгажосці прадметы: рудое лісце на шэрым асфальце, аблокі ў небе, сухія травінкі сярод белых сугробаў, празрыстыя кроплі расы, што сцякаюць па ствале старой яблыні… Даўжыня гэтага спісу залежыць ад ступені адкрытасці нашай свядомасці і можа быць бясконцай. Здараецца, сюжэтамі для карцін стаюцца папросту нейкія вобразы, што не паддаюцца дотыку – начное паветра, пах зяленых арэхаў, аскепкі вады… У гэтым няма нічога знарочыстага, нічога выдуманага, гэта тое, што было да нашага нараджэння і будзе пасля, тое, што суправаджае чалавека на працягу ўсяго яго жыцця і праз што можна адчуць цудоўнае пачуцце яднання са светам.

Вядома, што паэт не той, хто нешта прыдумляе, а той, хто ўсе прымае блізка да сэрца. І калісьці надыходзіць перапаўненне, і трэба пазбаўляцца эмоцый, і пачынаецца маляванне… Графічныя лісты з "дэталямі" малююцца звычайна серыямі па 4-6-8 лістоў, пакуль не ўсведамляеш пазбаўленне. Малюнак стаецца магчымасцю спалучыць розныя матэрыялы – аловак, туш, гуаш, пастэль. А яшчэ, як я мяркую, у малюнках прасцей захаваць такую важную для мяне ўласцівасць, як адчуванне намека, недаказанасці, што даюць гледачу магчымасць самому знаходзіць неякія асацыяцыі і быць у пэўнай ступені сааўтарам. Таму так важна знайсці правільную грань паміж рэальнасцю таго, што малюецца, і абстрактнай умаўнасцю, знакавасцю. Так, бадай, стварыць знак – вось, чаго хочацца…

Уваход на выставу вольны.

Валерый Песін

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Дэталi»» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.