3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Жыць — летуценіць»

Мероприятие уже прошло

Жанр Графика

28 красавіка а 17-й гадзіне ў галерэі "Панарама" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца адкрыццё выстаўкі графікі выдатнай кіеўскай мастачкі Галіны Бадзяковай "Жыць - летуценіць".

Бадзякова Галіна Аляксандраўна, член Саюза мастакоў Украіны, спачатку прайшла навучанне ў Бранскай мастацкай вучэльні, а ў 1991 годзе паспяхова скончыла Кіеўскі дзяржаўны мастацкі інстытут па спецыяльнасці "Станковая графіка".

Сярод разнастайных графічных тэхнік перавагу мастачка аддае афорту. Гэтая тэхніка, якая ўзнікла каля 500 год таму ў Еўропе, была запазычана ў мастакоў збройнай справы, а самага высокага росквіту дасягнула ў часы Рэмбрандта і Дзюрэра.

Бадзякова – прызнаны майстар афорту, які прыцягвае яе сваім элементам неспадзяванасці і магчымасцю эксперыментаваць. Менавіта таму яна так улюбёна ў тэхніку каляровага афорту, якая дае магчымасць у адным і тым жа сюжэце заўсёды знаходзіць новыя адценні настрою праз розныя нюансіроўкі колеру. Не забывае мастачка ў сваёй творчасці і іншыя графічныя тэхнікі – літаграфію, ксілаграфію, кніжную і камп`ютарную графіку, гравюру. Шмат работ яна выконвае і ў тэхніцы манатыпіі.

Трэба засведчыць, што Галіна Бадзякова – майстар, якому падабаюцца розныя віды мастацтва і рамяства. Яна з ахвотай займаецца кніжнай ілюстрацыяй, роспісам па дрэву, робіць эскізы вітражоў, лагатыпы, экслібрысы, габелены, насценныя роспісы, ляўкасы і многае іншае.

Аб ёй многа пішуць, здымаюць тэлефільмы, яна многа выстаўляецца ў розных краінах, удзельнічае ў міжнародных конкурсах і атрымлівае дыпломы.

Выстаўка графікі "Жыць - летуценіць" аднолькава цікава для маленькіх і дарослых, для недасведчаных у мастацтве і для аналітыкаў-знаўцаў. Наведаць яе можна на працягу красавіка-мая.

Тэл. для даведак
: 293-28-23, 293-27-67
Е-mail: pr@nlb.by   
Прасп. Незалежнасці, 116, 22-гі паверх

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Жыць — летуценіць»» в Минске, место проведения выставки  - «Галерейно-выставочный комплекс Национальной библиотеки».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.