3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Музыка нявысветленага паходжання»

Мероприятие уже прошло

Жанр Графика

27 красавіка 2011 г. а 18:00 гадзіне ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці,47) адбудзецца адкрыццё выстаўкі графічных твораў Зігмара Польке "Музыка нявысветленага паходжання", якая арганізавана Інстытутам міжнародных сувязей (Германія) і Інстытутам імя Гётэ ў Мінску.

Зігмар Польке (1941 - 2010) жыў і працаваў у Кёльне. На арт-сцэну мастак трапіў у першую чаргу дзякуючы сваім растравым малюнкам і работам на дэкаратыўных тканінах. Ён ствараў карціны з растравых кропак, павялічаных да абсурднага памеру. Замест палатна Польке выкарыстоўваў плюшавыя пледы альбо паласатыя піжамныя тканіны, пластыкавыя плёнкі. Тэмы для сваіх твораў ён чэрпаў з рэкламы, кіно і коміксаў.

У сваіх ранніх работах Польке абыгрывае трывіяльнае і банальнае, і гэтая гульня з павярхоўнасцю, са штампамі і клішэ прасочваецца ў творчасці мастака да апошніх дзён. Шаблоны ён бярэ з сумніўных крыніц: пякарскіх буклетаў і непрымальных у мастацтве гламурных часопісаў і рэкламных брашур.

Спіс работ З.Польке ахоплівае больш за 400 адзінак. Складана вызначыць стыль яго твораў. У 60-ых, яшчэ студэнтам, Польке заснаваў разам з Герхардам Рыхтарам новы стыль пад назвай "капіталістычны рэалізм". У ім мастакі высмейвалі спадзяванні пасляваеннага нямецкага грамадства.

У выстаўку Зігмара Польке "Музыка нявысветленага паходжання", якая адбудзецца ў Мінску, ўключана 40 твораў майстра.

Зігмар Польке прымаў удзел у пятай, шостай і сёмай выстаўках "Documenta". У 1986 годзе ён быў уганараваны Гран-пры за жывапіс на XLII Венецыянскай Біенале. У 1988 годзе ён прыняў удзел у выстаўцы "Made in Cologne". У 1993 годзе атрымаў прэмію імя Луі Карынта. У 2000 г. – прэміі "COLOGNE FINE ART" і "Praemium Imperiale Award" (Токіо). У 2007 г. ён быў узнагароджаны прэміяй імя Рубенса, заснаванай горадам Зігенам. У 2010 Польке за яго творчую спадчыну была прысуджана швейцарская прэмія імя Расвіты Хафтман. Яго самая вялікая работа - аднаўленне вокнаў у цюрыхскім саборы Гросмюнстэр. Гэты заказ ён атрымаў у межах мастацкага конкурса, што праходзіў ў 2006 годзе.

Выстаўка працуе з 26 красавіка па 14 мая 2011 г.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Музыка нявысветленага паходжання»» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.