3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Свет за вакном»

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

21 красавіка 2011 года а 17-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё дабрачыннага мастацкага праекта «Свет за вакном».

Арганізатарамі праекта з’яўляюцца Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Міжнародная гільдыя жывапісцаў.

Галоўная ідэя гэтай дабрачыннай мастацкай выстаўкі ў тым, што па волі лёсу некаторыя з нас маюць агранічаныя магчымасці фізічнага і псіхічнага кшталту, але гэтыя абставіны могуць паспяхова пераадольвацца неагранічанымі магчымасцямі творчага пошуку. Варта толькі супольнасці не цурацца такіх праблем, не адварочвацца ад суграмадзян з агранічанымі магчымасцямі, а ствараць такія ўмовы, пры якіх яны могуць адчуваць сябе паўнавартаснымі асобамі і паспяхова рэалізоўваць свой творчы патэнцыял на карысць усім.
У праекце прымаюць удзел: Мінская абласная дзяржаўная спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху, рэабілітацыйная студыя "Палітра", Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і юнацтва, псіханеўралагічны інтэрнат №2.

Варта засяродзіць увагу на ўдзельніцах праекта – Нікалаенка Алене з Буда-Кашалёўскага раёна і Сакалоўскай Надзеі з Зэльвы. Абедзве яны на выстаўцы асабіста прадставяць сваю цудоўную вышыўку. Іх паездку ў Мінск забяспечылі мясцовыя ўлады.

Усяго на выстаўцы будзе прадстаўлена каля 100 твораў 25 аўтараў.

Падтрымалі праект Міжнародны жаночы клуб, кампанія "Лайф".

Выстаўка будзе працаваць да 20 мая.

Тэл. для даведак: 293-28-23, 293-27-67
e-mail: pr@nlb.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Свет за вакном»» в Минске, место проведения выставки  - «Галерейно-выставочный комплекс Национальной библиотеки».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.