3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Беларусь. 25 год пасля Чарнобыля»

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

15 красавіка а 10-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстаўка "Беларусь. 25 год пасля Чарнобыля". Выстаўка праводзіцца ў адпаведнасці з рэспубліканскім Планам мерапрыемстваў да 25-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

У адкрыцці выстаўкі прымуць удзел прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і грамадскасці, святары праваслаўных прыходаў, якія дзейнічаюць на тэрыторыях Беларусі, Украіны і Расіі, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама ўдзельнікі ІХ Міжнароднага інфармацыйна-метадычнага семінара, арганізаванага Дэпартаментам па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС Рэспублікі Беларусь ва ўзаемадзеянні з Мінскай Епархіяй Беларускай праваслаўнай царквы і апаратам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей.

На выстаўцы "Беларусь. 25 год пасля Чарнобыля" прадстаўлена кампазіцыя тэматычных фотаматэрыялаў з суправаджальнай інфармацыяй аб наступствах чарнобыльскай катастрофы для Беларусі, дзейнасці дзяржавы па асноўным кірункам пераадольвання наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, у тым ліку міжнародным чарнобыльскім супрацоўніцтве.

Будуць экспанавацца прадметы, якія адлюстроўваюць культурную спадчыну пацярпелых тэрыторый. Гэта экспанаты, сабраныя ў 90-я гг. ХХ ст. дзяржаўнай экспедыцыяй, якая працавала ў раёнах адсялення. Экспанатамі выставы таксама з’яўляюцца і выданні чарнобыльскай тэматыкі: фотаальбомы і буклеты аб жыццядзейнасці ў найбольш пацярпелых раёнах.

Больш таго, на выставе "Беларусь. 25 год пасля Чарнобыля" дэманструюцца работы вядомых мастакоў (М.А.Савіцкага, С.М. Фядарэнкі і іншых) на тэму Чарнобыля.

Пад час экспанавання выставы будзе арганізаваны паказ відэафільмаў чарнобыльскай тэматыкі.

Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,
Выстаўка працуе з 11.00 да 19.00, выхадны – панядзелак.
Тэл. для даведак: 227 43 22, 227 00 05

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Беларусь. 25 год пасля Чарнобыля»» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.