3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстаўка Таварыства перасоўных мастацкіх выставак. ХХІ стагоддзе.

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

12 красавіка а 17-й гадзіне ў "Мабільнай галерэі" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца адкрыццё 31-й мастацкай выстаўкі Таварыства перасоўных мастацкіх выставак. ХХІ стагоддзе. (Санкт-Пецярбург).

У Мінск выстаўка прыбывае пасля доўгай вандроўкі па гарадах Еўропы. У экспазіцыі будзе прадстаўлена каля 90 работ 36 жывапісцаў, графікаў і скульптараў з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Самары і іншых гарадоў Расіі. Сярод аўтараў ёсць і беларускі мастак з Гомеля – А. Гайлевіч.

Мастацкае аб’яднанне “Таварыства перасоўных мастацкіх выставак. ХХІ стагоддзе” створана ў 2005 годзе ў Санкт-Пецярбургу з мэтай адраджэння лепшых традыцый рускага мастацтва ў духу твораў Крамскога, Пярова, Шышкіна, Мясаедава, Рэпіна і іншых перасоўнікаў XIX ст. У адрозненні ад сваіх папярэднікаў цяперашнія перасоўнікі прапаноўваюць і іншыя мастацкія канцэпцыі, блізкія прадстаўнікам “Свету мастацтваў”, “Саюза рускіх мастакоў”. Прадстаўленыя работы выкананы вядомымі пецярбургскімі і маскоўскімі аўтарамі, якія прайшлі школу Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Рэпіна, Расійскай акадэміі мастацтваў, Мастацкага інстытута імя В.Сурыкава і іншых вядомых расійскіх устаноў.

Дзейнасць таварыства не абмяжоўваецца толькі арганізацыяй выставак. Яно праводзіць майстар-класы для юных мастакоў, удзельнічае ў навуковых канферэнцыях, супрацоўнічае з бібліятэкамі, музеямі, выдавецтвамі.

Выстаўка будзе доўжыцца да 20 мая.

Тэл. для даведак: 293-28-23, 293-27-67
e-mail: pr@nlb.by
прасп. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх       

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстаўка Таварыства перасоўных мастацкіх выставак. ХХІ стагоддзе.» в Минске, место проведения выставки  - «Галерейно-выставочный комплекс Национальной библиотеки».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.