3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Аўтарэтра»

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

23 і 24 красавіка 2011 года (субота і нядзеля) у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь ажыве дворык 30-50-гг. мінулага стагоддзя: гульні, танцы, музыка, фатаграфаванне, дэгустацыя кашы, бліны і канешне РЭТРА-АЎТАМАБІЛІ!

Калі яны з’яўляюцца на вуліцах горада, усе глядзяць ім у след. Імі захапляюцца і на іх любуюцца. Некаторыя з іх ужо даўно сталі творамі мастацтва. Гэта РЭТРА АЎТАМАБІЛІ. Няма ніякага сумнення, что аўтамабіль з’яўляецца аднім з самых рэвалюцыйных і тэхнічных адкрыццяў у гісторыі транспарту, пачыная з вынаходніцтва кола. Перыяд развіцця аўтамабільнай прамысловасці займае не адно стагоддзе. Падлічана, што пры стварэнні сучаснага аўтамабіля было зарэгістравана больш за сто тысяч патэнтаў.

ВАС ЧАКАЮЦЬ: браневік БА-20, грузавік ЗИС-5, Студебекер і ГАЗ-АА "Палутарка", БТР-40 (нямецкі бронетранспарцёр), матацыклы: ZUNDAPP,1936 г.;Victoria, 1936 г.; М—72, 1940 г. легкавікі: Opel Capitan, 1938 г.; Оpel Cadet, 1955 г., Джып ГАЗ-67, 1942 г., ГАЗ-М "Чорны воран" 1936-1937 г., Оpel-1300, 1937 г.; мікрааўтобусы: ZUK A-06, 1958 г., NYSA-522, 1989 г.;аўтобусы: Opel-Bliz «Душагубка», 1940 г.; грузавікі: ГАЗ-АА "Палутарка", 1936-1938 г., Оpel-Bliz, 1940 г.

Тэатры старадаўніх танцаў "Дэ-грыза" і "Гістрыён" прадставяць тэатралізаваную прэзентацыю танцаў 30-х гадоў і таксама развучаць з наведвальнікамі асноўныя фігуры танга, чарльстона, факстрота, вальса, штэрн-полькі, а таксама танцы заходнебеларускіх мястэчак 30-х гадоў. Канцэрт рэтра-музыкі пройдзе ў выкананні Музычнага калектву этнічнай музыкі народаў Еўропы "Кейлі-кёл". А члены таварыства "Наша перамога" раскажуць усім жадаючым аб прадстаўленых рэтра-аўтамабілях

У 12.30 і 16.30 адначасовая падача сігналу ўсімі машынамі ў гонар Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

З 14.00 усіх частуіць кашай ваенна-палявая кухня.

Кошт уваходнага квітка:
5 000 бел.руб. – школьнікі, студэнты
7.000 бел.руб.- дарослыя

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Аўтарэтра»» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.