3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Коміксы, манга & Co.»

Мероприятие уже прошло

Жанр Комиксы

З 5 па 15 красавіка ў Мінску адбудзецца выстава сучаснага нямецкага мастацтва коміксаў, а таксама пройдзе разнабаковая праграмма для аматараў коміксаў і манга.

З 5 па 15 красавіка 2011 года Інстытут імя Гётэ ў Мінску запрашае ўсіх жадаючых наведаць выставу “Коміксы, манга & Со.”, на якой будуць прадстаўлены спецыяльна адабраныя працы трынаццаці нямецкіх мастакоў у жанры комікса. Адкрые выставу дырэктар Інстытута імя Гётэ ў Мінску спадарыня Катрын ОСТВАЛЬД-РЫХТЭР. Урачыстае адкрыццё адбудецца 5 кастрычніка а 18-й гадзіне у памяшканні Інстытута імя Гётэ.

Акрамя выставы, на якой будуць прадстаўлены творы майстроў комікса, праграмай прадугледжана правядзенне майстар-класаў для выкладчыкаў нямецкай мовы, вечароў анімацыйных фільмаў і дзіцячага дня ў бібліятэцы.

Гэтая вандроўная выстава, арганізаваная Інстытутам імя Гётэ і Маціасам Шнайдэрам, прадстаўляе два пакаленні нямецкага комікса: авангард гэтага мастацтва і маладое пакаленне мастакоў. На выставе прэзентуюцца аўтабіяграфічныя і сюррэалістычныя, гістарычныя і фантастычныя гісторыі, рэпартажы ў жанры комікса і апрацоўкі літаратурных твораў, выкананыя ў самых розных тэхніках.

Майстар-клас для выкладчыкаў нямецкай мовы.
З нагоды правядзення выставы коміксаў і манга Інстытут імя Гётэ ў Мінску прапануе 9 красавіка 2011 года два майстар-класы для выкладчыкаў нямецкай мовы: першы прысвечаны спосабам выкарыстання коміксаў у выкладанні замежнай мовы, а другі – выкарыстанню на занятках анімацыйных фільмаў.

Паказы анімацыйных фільмаў.
Дапаўненнем да выставы стануць дзве дэманстрацыі анімацыйных фільмаў. Першая адбудзецца ў дзень адкрыцця выставы, 5 красавіка, а 19 гадзіне. Яшчэ адна анімацыйная вечарына адбудзецца 9-га красавіка а 18-ай гадзіне.

Дзіцячы дзень.
9 красавіка з 12.00 да 15.00 гадзін ў бібліятэцы Інстытута імя Гётэ ў Мінску адбудзецца дзіцячы дзень пад лозунгам “Малюем коміксы!”. На творчым майстар-класе дзеці навучацца простымі сродкамі адлюстроўваць характары, фігуры і пачуцці персанажаў. Дзецям прапануецца падарожжа ў свет кніжных іллюстрацый, дзе іх навучаць асновам стварэння коміксаў. На майстар-клас запрашаюцца дзеці ва ўзросце ад 10 гадоў.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Коміксы, манга & Co.»» в Минске, место проведения выставки  - «Институт имени Гeте».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.