3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Таямніцы старажытных майстроў

''Таямніцы старажытных майстроў''
Праект Міжнароднай акцыі "Ноч музеяў 2008"

Национальный художественный музей
17 мая з 19:00 да 24:00

Зала № 7 “Старажытная Беларусь” (1 паверх)
“Старажытная кераміка”. Запрошаны кераміст прадэманструе архаічныя тэхнікі лепкі. Самыя маленькія паспрабуюць зляпіць невялічкую цацку (свістульку) на памяць, а майстар навучыць яе спяваць. (19.00-20.00)
“Майстэрня збройніка”. Плануецца прадэманстраваць і распавесці пра ўсе этапы пляцення майстрам кальчугі. Жадаючыя нават змогуць апрануць кальчугу, каб адчуць  не толькі дух старажытнай эпохі, але і яе вагу. (19.00-20.00, 22.00-23.00)
“Рыцарскі турнір” з удзелам ваенна-гістарычнага клуба. Наведвальнікі змогуць убачыць, якім чынам выкарыстоўваецца ахоўнае ўзбраенне праз рыцарскі турнір, які будзе прадстаўлены ўвазе гледачоў.(20.00)

Зала № 8 “Францыск Скарына і кнігадрукаванне” (1 паверх)
Віктарыны і заданні. Для кожнай з праграм будуць прадуманы свае віктарыны і заданні. За правільны адказ ці актыўны ўдзел наведвальнікі будуць атрымліваць керамічную манетку, якую ў сваю чаргу можна будзе абмяняць на “Грамату”. Акрамя таго, наведвальнікам будзе прапанавана на “Грамаце” упісаць пяром сваё імя, а пасля паставіць пячатку, якая пацвярджала б іх удзел у Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў 2008” у Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі.                  (19.00-23.30)

Зала № 9 “Касцярэзнае рамяство” (1 паверх)
“Вязанне касцяной іголкай”. У ходзе праграмы будзе дэманстравацца архаічны спосаб вязання касцяной іголкай. Наведвальнікі змогуць убачыць, як магла выкарыстоўвацца касцяная іголка ў сярэднявеччы. пазнаёміцца з некаторымі ўжо гатовымі вырабамі, праслухаць каментарыі спецыяліста. (21.00-23.00)
Па тэме выстаўкі “Касцярэзнае рамяство Беларусі ад старажытнасці да сярэднявечча” можна будзе пачуць тлумачэнні археолагаў Нацыянальнага музея.
(19.00-24.00)

Зала № 12 “Сучасная кітайская вышыўка і інтэр’ер” (2 паверх)
“Чайная цырымонія”. На выстаўцы наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з кітайскай традыцыяй піцця чаю і пад кіраўніцтвам майстроў прыняць удзел у чайнай цырымоніі. Наведвальнікам прапануецца ўбачыць выступленне кітайскіх студэнтаў з кафедры харэаграфіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў. (21.00)

Зала № 13 “Беларусь у партрэтных вобразах і геральдыцы” (2 паверх)
Выступленне народнага фальклорнага гурта Беларускага дзяржаўнага універсітэта “Тутэйшая шляхта”, мастацкі кіраўнік – Лявон Махнач.  (22.00-23.00)

Зала № 16-17 “З крыніц адвечнай прыгажосці” (3 паверх)
“Ювелірнае майстэрства”. Маленькім наведвальнікам будзе прапанавана самім адчуць сябе майстрамі-ювелірамі. Пад кіраўніцтвам музейнага супрацоўніка з мадэліны яны злепяць копію залатога бранзалета 12 ст. (21.00)

Зала № 18 “Мастацтва ў гарадской культуры Беларусі 19- пач. 20 ст.” (3 паверх)
“Батлеечнае прадстаўленне”. Каб паставіць спектакль патрэбныя сцэнарый, дэкарацыі і канешне акцёры. Акцёры батлеечнага спектакля незвычайныя – гэта лялькі. І ў маленькіх наведвальнікаў будзе магчымасць дапамагчы майстру падрыхтаваць батлеечнае прадстаўленне, пачынаючы з самага пачатку – вырабу лялек. Пад кіраўніцтвам педагога дзеці не толькі змайструюць асноўных персанажаў, але і прымуць удзел у спектаклі. (21.00)

Толькі падчас акцыі наведвальнікі атрымаюць унікальную магчымасць убачыць рарытэт  са збору музея, які ніколі раней не дэманстраваўся!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Таямніцы старажытных майстроў» в , место проведения выставки  - «».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.