3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Вяртанне да рамантызму»

Мероприятие уже прошло

Жанр Графика, Живопись

31 сакавіка а 17-й гадзіне ў галерэі “Панарама” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі “Вяртанне да рамантызму” (“LE RETOUR AU ROMANTISME”).

Гэта сумесны праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь.

На выстаўцы свае работы экспануюць мастакі розных пакаленняў і творчых кірункаў: Фёдар Ястраб, Яўген Шунейка, Ірына Котава, Юрый Падолін, Ігар Гарбуноў, Людміла Налівайка, Карына Харанека, Елізавета Пастушэнка, Вераніка Малашчук, Уладзімір Рынкевіч, Вольга Мельнік, Аляўціна Башкатава, Дар’я Мароз-Карат, Зміцер Шапавалаў і інш.

Акрамя персанальных работ, аўтары прадставяць калектыўную працу-інсталяцыю на тэму французскай граматыкі “Знайдзі свой дзеяслоў”.

Мастацкія работы, прадстаўленыя на выстаўцы, увасабляюць пераасэнсаванне ідэй, што нарадзіліся ў французскім мастацтве другой паловы ХІХ ст. і аказалі найбольшы ўплыў на далейшае развіццё заходнееўрапейскай культуры. Эстэтычныя практыкі рамантызму, рэалізму, імпрэсіянізму і сімвалізму не маглі не натхніць сучасных беларускіх мастакоў.    Удзельнікі выставы, аўтары жывапісных, графічных, тэкстыльных кампазіцый актуалізавалі вобразныя здабыткі выбітных тагачасных французскіх мастакоў і выявілі ў сучаснай манеры тыя гістарычныя падзеі і жыццёвыя з’явы, якія не былі поўнасцю асветленыя творцамі-першапраходцамі. Гэтая творчая недавыказанасць тлумачыцца непрыняццем у буржуазных колах наватарства дэмакратычнага мастацтва і фармальнымі пошукамі сродкаў выразнасці. Да таго ж, мастацкія сістэмы вельмі хутка змянялі адна адну, таму многія тэматычныя адкрыцці прайшлі незаўважанымі, але застаюцца вартымі ўзнаўлення ў сучасным кантэксце. Беларускія прадстаўнікі сучаснай прафесійнай мастацкай школы адчуваюць патрэбу адрадзіць парыжскія традыцыі на беларускай глебе і ўзбагаціць ідэю рамантызму, выяўленую ў сучасных формах, зразумелых сённяшняму гледачу.

Прадстаўленая экспазіцыя спрыяе далейшаму плённаму дыялогу айчыннай і заходнееўрапейскай культурнай спадчыны. Выстаўка “Вяртанне да рамантызму” будзе доўжыцца да 26 красавіка.

Тэл. для даведак: 293-28-23, 293-27-67
e-mail: pr@nlb.by
прасп. Незалежнасці, 116, 22-гі паверх       

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Вяртанне да рамантызму»» в Минске, место проведения выставки  - «Галерейно-выставочный комплекс Национальной библиотеки».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.