3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Юбілейная выстава Івана Пятровіча Харламава

Мероприятие уже прошло

Жанр Фото

Іван Пятровіч Харламаў  (4.10.1928 - 2007) нарадзіўся ў с. Фядотава Саратаўскай вобласці, Расія. Скончыў Вышэйшае мастацка-прамсловае вучылішча (1953), заснаванае баронам Штыгліцам, сёння гэта Дзяржаўная Санкт-Пецярбургская Мастацка-прамысловая Академія ім. Штыгліца. З 1957 года браў удзел у мастацкіх выставах. З 1961 года член Беларускага саюза мастакоў. Працаваў у галіне афармлення і праэктавання інтэр’ераў, а таксама ў кніжнай графіцы. На працягу дваццаці гадоў выкладаў у Акадэміі мастацтваў. Працаваў у Інстытуце будаўніцтва і архітектуры Акадэміі навук, займаўся дызайнам мэблі.

Асноўныя работы: афармленне інтэр’ераў Палаца культуры тонкасуконнага камбіната, глядзельнай залы Беларускага палка, Беларускага таварыства культурных сувязяў з замежнымі краінамі, а таксама афармленне разным мораным дубам інтер’ера былой гасцініцы “Юнацтва” на Мінскім моры, афармленне рэстарана “Мінск” у Патсдаме, комплекса памяшканняў авіяцыйнага інстытута ва Уфе (Башкірыя). Ім былі выкананы праэкты малых архітэктурных формаў, праэкты мэблі для гасцініцы Саўміна Беларусі. Яму належыць і афармленне кнігі “Мастацкая кераміка Савецкай Беларусі” І. Елатамцавай.

Іван Пятровіч – адзін з найлепшых мастакоў–мебельшчыкаў Беларусі 20 стагоддзя. Ён меў архітэктурна-мастацкую адукацыю, і амаль усё жыццё прысвяціў развіццю мастацтва мэблі ў рэспубліцы. Займаўся навуковай распрацоўкай кампактнай, зручнай і недарагой мэблі для шырокіх мас, якая вылучалася дасканаласцю простых і лаканічных форм. Беларуская мэбля, спраэктаваная Харламавым і выкананая на Бабруйскай мэблевай фабрыкі атрымала шырокае прызнанне ў СССР, артыкулы пра наватарскія тэндэнцыі, закладзеныя ў яе канструкцыі, друкаваліся ў грамадскіх і спецыялізаваных выданнях краіны і па-за яе межамі. Яго работы былі ўзнагароджаны дыпломамі выставы дасягненняў народнага гаспадарства ў Маскве, а таксама быў узнагароджаны залатым медалём ВДНГ за ўклад у мастацтва мэблі.

І. П. Харламаў меў выключны талент жывапісца. Ён напісаў шмат эцюдаў на Беларусі і па-за яе мажамі. Тонкае пачуццё колеру і ўменне перадаць адчуванне высокага ўздыму пачуццяў характарызуюць усе яго поўныя свету і гармоніі работы, у асноўным гэта акварэлі, гуашы і тэмпера. Як адзін з лепшых рысавальшчыкаў, Іван Пятровіч пакінуў цудоную спадчыну ў выглядзе замалёвах, штудый, накідаў, выкананых на пляжы ці ў горадзе. Усё гэта далёка ад пераймання, зроблена шчыра, ад душы і вучыць нас разумець - што ёсць мастацтва.

Нешмат яго работ захавалася, і толькі некаторыя з іх, на фатаздымках, можна убачыць на гэтай юбілейнай выставе мастака.

Нажаль ужо некалькі гадоў Івана Пятровіча з намі няма, але шматлікія з яго работ і сёння актуальны, яго справу працягваюць вучні і паслядоўнікі.

Наведаць выставу можна будзе: з 23 верасня па 8 кастрычніка, з 11.00 да 19.00, акрамя панядзелка.

Даведкі па тэлефонах:  (017) 288 15 49, (017) 290 60 10.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Юбілейная выстава Івана Пятровіча Харламава» в Минске, место проведения выставки  - «Дворец искусств».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.