3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Паміж небам і зямлёй»

Мероприятие уже прошло

Жанр Иконопись

28 лютага 2011 года Гомель атрымаў урачысты статус "Культурнай сталіцы Беларусі 2011 года" і "Культурная сталіцы Садружнасці 2011 года". Акцыя па выбару культурнай сталіцы стартавала ў Беларусі ў пачатку 2010 года. Яна папулярызуе і робіць даступнымі лепшыя дасягненні і здабыткі нацыянальнай культуры нашай Бацькаўшчыны.
 
17 лютага 2011 года, напярэдадні афіцыйных мерапрыемстваў у Нацыянальным гістарычным музей Рэспублікі Беларусь сумесна з Гомельскім палацава-паркавым ансамблем пачала працаваць выстаўка "Паміж небам і зямлёй". На гэтай выстаўцы ўвазе наведвальнікаў прадстаўлены народны іканапіс са збору гомельскага музея. Дадзены выставачны праект – адно з першых мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі "Культурная сталіца Беларусі".

Лаканічнасць і непасрэднасць выканання абразоў адпавядалі ўяўленням чалавека аб найвышэйшых сілах. Абстрактныя вобразы Маці Боскай, Ісуса Хрыста, святых у народных уяўленнях надзяляліся чалавечымі пачуццямі і эмоцыямі, атрымлівалі падабенства з канкрэтнымі асобамі. Сяляне, як правіла, мала лічыліся з афіцыйнымі біяграфіямі пакутнікаў, герояў, праведнікаў і стваралі свае паданні, характарыстыкі, вобразы. Малітвы і богаслужэнні ў гонар святых спалучаліся з абрадамі, рытуаламі, песнямі, прыкметамі, гаданнямі і замовамі, якія мелі глубокія гістарычныя карані.

Выстаўка ўключае больш за 70 ікон, якія бытавалі на тэрыторыі Гомельскай і сумежных Бранскай і Чарнігаўскай абласцей. Ручнікі, народны касцюм, прадметы побыту ствараюць той свет, у якім жыла народная ікона, – частка народнага светапогляду. Выстаўка народных ікон неаднаразова экспанавалася ў выставачных залах гомельскага музея, іншых гарадоў Беларусі, за межамі рэспублікі. У 2009 годзе яна з поспехам экспанавалася ў Маскве.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,
Музей працуе з 11.00 да 19.00, выхадны – панядзелак
Тэл. для даведак: 227 43 22, 227 00 05

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Паміж небам і зямлёй»» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.