3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Патрыярх беларускай сатыры»

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

1 сакавіка а 17-й гадзіне ў галерэі "Лабірынт" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца адкрыццё выстаўкі "Патрыярх беларускай сатыры", прымеркаванай да 115-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Кандратавіча Крапівы (1896 – 1991 гг.).

Арганізатары мерапрыемства – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.

Кандрат Кандратавіч Крапіва нарадзіўся 5 сакавіка 1896 г. у вёсцы Нізок Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. Удзельнік чатырох войнаў, драматург, паэт-сатырык, празаік, вучоны-лінгвіст, грамадскі дзеяч, акадэмік, віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, тройчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы. Кандрат Крапіва быў членам літаратурных аб'яднанняў "Маладняк" і "Узвышша". У 1931 г. адзін рэдагаваў і выдаваў часопіс "Узвышша". У ранні перыяд сваёй літаратурнай дзейнасці Кандрат Крапіва паспяхова працаваў і ў галіне мастацкай прозы. У пачатку 1930-х гг. пісьменнік звярнуўся да драматургіі. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны працаваў у франтавых газетах, рэдагаваў газету-плакат "Раздавім фашысцкую гадзіну". Пасля вайны ўзначаліў часопіс "Вожык".

Творчасць Кандрата Крапівы вельмі непасрэдна і непарыўна звязана з лёсавызначальнымі падзеямі неспакойнага XX стагоддзя. Самабытнасць і шматграннасць таленту, сапраўды народны характар творчасці даюць усе падставы аднесці пісьменніка да самых вядомых прадстаўнікоў нацыянальнай культуры.

Літаратурна-дакументальная выстаўка "Патрыярх беларускай сатыры" раскрывае шматграннасць сатырычнага таленту класіка беларускай літаратуры Кандрата Крапівы. У экспазіцыю ўвайшлі каштоўныя матэрыялы з архіва пісьменніка, якія захоўваюцца ў фондах Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры: рукапісы, лісты, фотаздымкі розных гадоў, дакументы, сувеніры, асабістыя рэчы, кнігі.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадставіць выстаўку-прагляд твораў і дакументаў Кандрата Крапівы са сваіх фондаў.
 
У мерапрыемстве прымуць удзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Лідзія Макарэвіч, беларуская пісьменніца і літаратуразнавец Лідзія Арабей, галоўны дырэктар замежнага вяшчання Беларускага радыё Навум Гальпяровіч, сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт Міхась Пазнякоў, драматург Аляксей Дудараў, акцёр Генадзь Аўсяннікаў, родныя пісьменніка, даследчыкі і аматары творчасці Кандрата Крапівы, яго сябры і знаёмыя.

Выстаўка працягнецца да 1 мая 2011 года ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэл. для даведак: 293-27-67, 334-56-21
Е-mail: pr@nlb.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Патрыярх беларускай сатыры»» в Минске, место проведения выставки  - «Галерейно-выставочный комплекс Национальной библиотеки».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.