3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Жаночы кантэкст»

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

Адкрыццё выставы 1 сакавіка а 19 гадзіне (уваход толькі па запрашэннях); з 2 да 14 сакавіка - уваход на выставу вольны.

Канцэпцыя выставы:

Сучасны свет напоўнены гаджэтамі, прыстасаваннямі і праграмамі, створанымі для спрашчэння камунікацыі паміж людзьмі. Але гэтае спрашчэнне часта вядзе да тыпізацыі і ўсярэдненасці зносінаў.

Сёння вельмі складана знайсці сябе, спыніцца і паглядзець углыб, зняць з сябе павярхоўную мішуру і агаліць свае думкі і жаданні.

Наколькі часта ты лічыш за лепшае адправіць смс ці патэлефанаваць сябрам або сваякам, замест таго каб асабіста сустрэцца? Ці часта ты адсылаеш шаблонныя смс і віншаванні, спампаваныя з інтэрнэту? І дзе ж тады ты сапраўдны ва ўзаемадачыненнях са сваімі блізкімі? Сёння масавая культура навязвае нам устойлівыя вобразы і стэрэатыпы паводзінаў. З рэкламных білбордаў і глянцавых вокладак на нас глядзяць усмешлівыя, гладкія, шчаслівыя, адрэдагаваныя ў фоташопе твары. Тэлевізар стракаціць праграмамі пра здароўе, дыеты і моду. І вобраз загарэлай, лакіраванай жанчыны так глыбока пасяліўся ў нашай падсвядомасці, што мы і не ўяўляем іншай прыгажосці. Дзяўчаты старанна паліруюць пазногці, завіваюць кудзеркі і нарошчваюць вейкі, спрабуючы наблізіцца да ідэалу і ў выніку ператвараючыся ў манекен. А для замацавання эфекту робяць фатаграфіі, на якіх падобныя да тых вобразаў з рэкламы, але не падобныя да сябе. І вельмі часта мы складаем меркаванне не толькі пра навакольных людзей, але і пра сябе саміх на падставе гэтых фатаграфій. Мы робім мільёны здымкаў замест таго, каб проста спыніцца і атрымаць асалоду ад прыгажосці, для нас становіцца больш важным не той самы цяперашні момант, а рэакцыя сяброў у сацыяльным сеціве на нашыя фатаграфіі. Мы развучыліся карыстацца ўласнай памяццю, цяпер гэтую ролю выконвае фотаальбом. А часам жа так прыемна перабіраць у памяці некаторыя падзеі, якія не існуюць у лічбавым выглядзе. Ад таго, што яны прамінулі і засталіся толькі ў нашай памяці, яны набываюць незвычайную інтымнасць і цеплыню.

Часта тое, што думаюць пра нас іншыя, здаецца нам больш важным і аб’ектыўным за тое, што думаем мы пра сябе самі. Але, калі задумацца: хто гэтыя навакольныя, іншыя, якія дыктуюць нам, што апрануць, якія кнігі чытаць і фільмы глядзець?.. Мы перасталі разлічваць на сябе, на свой густ і ўласныя жаданні і, замест таго каб прыкласці намаганні і стварыць сябе, мы бяром ужо гатовы вобраз, прапанаваны нейкім усюдыісным ЯНО, і імкнемся падладзіцца пад яго. Мы страчваем сваю індывідуальнасць, страчваем культуру, ператвараючыся ў «людзей свету», касмапалітаў, і чамусьці вельмі гэтым ганарымся. Сёння часта можна пачуць фразы накшталт: «Ты падобная да…», ці «У стылі…» — і гэта ўспрымаецца як камплімент. Але чаму рэплікі, якія азначаюць, што ты апярэдзіў іншых у набліжэнні да шаблонаў і стэрэатыпаў, што ты ўсярэднены, маюць станоўчую афарбоўку? Чаму зараз не модна быць непаўторным, своеасаблівым?

Вольга Грыневіч, культуролаг

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Жаночы кантэкст»» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.