3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Формула міфа»

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

24 лютага а 17-й гадзіне ў галерэі «Ракурс» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі жывапісу Фёдара Ястраба «Формула міфа» і прэзентацыя яго новай кнігі «Мастацтва ў сацыяльнай прасторы».

Фёдар Ястраб – вядомы галерыст, жывапісец, мастацтвазнаўца, аўтар і куратар звыш 80 маштабных праектаў. Ён прыняў удзел больш чым у 120 міжнародных, замежных, рэспубліканскіх і групавых выстаўках. Сярод іх – 15 персанальных. Актыўны ўдзельнік шматлікіх міжнародных жывапісных пленэраў. У 2010 годзе з’яўляўся мастацкім кіраўніком і куратарам міжнароднага пленэра ў Расіі (Бранск), дзе прынялі ўдзел мастакі з 9 краін.

Фёдар Ястраб – член ГА «Беларускі саюз мастакоў», Старшыня ГА «Міжнародная гільдыя жывапісцаў», дацэнт факультэта культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кіраўнік галерэйна-выставачнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Сярод яго куратарскіх праектаў выстаўкі, якія атрымалі шырокі рэзананс у мастацкім жыцці краіны – Міжнародны фестываль лічбавага мастацтва «Terra Nova», Міжнародная біенале сучаснага жывапісу «Colorfest», Міжнародная выстаўка графікі «Арт-лінія» і інш. Вялікі поспех меў і праект «12+» у Абу-Дабі (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты) у межах Тыдня беларускай культуры.

У апошні час мастак завяршае вялікі цыкл работ «Формула міфа», дзе спрабуе даць сучасную інтэрпрэтацыю, па-новаму асэнсаваць багаты міфалагічны матэрыял, у тым ліку беларускі. Створаны мастаком міф набывае характар гіпертэксту, пашырае межы вытлумачэння адной тэмы. Гэта цэлы сусвет, насычаны вобразнай і сэнсавай атмасферай, шырокай палітрай колераў і адценняў.

Творы Фёдара Ястраба адзначаны яркай індывідуальнай стылістыкай, якая спалучае адметныя рысы неасімвалізму з вялікай увагай да дэталяў, арабескавай рытмікай, што характэрна для стылю «мадэрн».
 
Фёдар Ястраб, як мастацтвазнавец, даволі часта выступае ў друку па праблемах выяўленчага мастацтва і галерэйнай справы. Ён з’яўляецца аўтарам альбомаў «I Міжнародны фестываль пейзажа» і «В. Дунін-Марцінкевіч», якія атрымалі дыпломы I ступені ў Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі - 2008».

У гэтым годзе выйшла кніга «Мастацтва ў сацыяльнай прасторы», якую і прэзентуе аўтар на вернісажы. У кнізе разглядаюцца пытанні развіцця арт-рынку, праблемы галерэйнай справы і ўвогуле развіцця мастацкага жыцця Беларусі. Кніга аб’ёмам у 320 старонак змяшчае каля 500 каляровых рэпрадукцый карцін сучасных мастакоў, якія прымалі ўдзел у праектах аўтара.

Тэл. для даведак: 293-28-23, 293-27-67
e-mail: pr@nlb.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Формула міфа»» в Минске, место проведения выставки  - «Национальная библиотека Беларуси».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.