3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Я адчуваю цябе»

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

17 лютага 2011 года а 17-й гадзіне адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі ўкраінскай мастачкі Наталлі Палішчук "Я адчуваю цябе" у галерэі "Панарама" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, 22-гі паверх).

Арганізатарамі выстаўкі з’яўляюцца Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, Львоўскае аддзяленне Нацыянальнага саюза мастакоў Украіны, Міжнародная Кірыла-Мефодзіеўская акадэмія славянскай асветы. Мерапрыемства адбудзецца ў рамках года Украіны ў Рэспубліцы Беларусь.

Наталля Палішчук нарадзілася ў 1983 годзе на Львоўшчыне. У 2003 годзе скончыла Самбірскі педагагічны каледж па спецыяльнасці "выяўленчае, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і дызайн", а таксама Украінскую акадэмію друку (2007). Выставачную дзейнасць распачала з 1999 года. Удзельніца персанальных, усеукраінскіх, міжнародных выставак і пленэраў на Украіне, у Расіі, Польшчы, Славакіі, Венгрыі і Аўстрыі.

Жывапіс Палішчук – гэта дынамічны сплаў фарбаў і форм, аголенасць эмоцый і пачуццяў. Асаблівасцю яе палотнаў з’яўляецца наяўнасць экспрэсіяністычных тэндэнцый, якія праяўляюцца праз сукупнасць нібыта выпадковых мазкоў, арганізаваных у жывапісную прастору, якія нараджаюць зразумелыя і блізкія сучаснаму гледачу вобразы.

Выстаўка будзе працаваць да 20 сакавіка.
                                             
Тэл.: 293-27-66, 293-28-23       

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Я адчуваю цябе»» в Минске, место проведения выставки  - «Галерейно-выставочный комплекс Национальной библиотеки».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.