Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Касцюмы нацыянальных меншасцей Кітайскай Народнай Рэспублікі

Мероприятие уже прошло

Жанр Выставка костюмов

15 лютага 2011 г. а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстаўка "Касцюмы нацыянальных меншасцей Кітайскай Народнай Рэспублікі".

Гісторыя касцюма са старажытных часоў з'яўляецца люстэркам, у якім адбіваецца мінулае чалавецтва. Кожная краіна, кожны народ са сваімі традыцыямі накладваюць адбітак на адзенне людзей, правілы нашэння строяў.

На велізарнай тэрыторыі Кітая пражываюць 56 народнасцей. Пераважную большасць складае народнасць хань – каля 90% ад агульнай колькасці насельніцтва. Іншыя народнасці прынята называць нацыянальнымі меншасцямі, яны жывуць у розных геаграфічных і кліматычных умовах. Гэта вялікія раўніны і стэпы, магутныя горы і пустыні, тайга і вільготныя лясы.

Непаўторныя нацыянальныя строі народаў Кітая ствараліся з улікам вытворчых патрэб і жыццёвага ўкладу. Нацыянальныя гарнітуры народнасцяў, якія насяляюць Кітай, надзвычай разнастайныя, дзякуючы тканінам, багаццю колераў, крою і неверагодным спалучэнням. Вольныя касцюмы паўночных народаў і вытанчаныя строі паўднёвых нацыянальных меншасцей выконваюць прыкладную, дэкаратыўную і культурную функцыі. Гэтыя строі з пакалення ў пакаленне перадаюць жыццёвую мудрасць, маральны ідэал і эстэтычны густ сваіх носьбітаў.

На выстаўцы прадстаўлена каля 30 строяў кітайскіх народнасцей, а таксама фотаздымкі і лялькі ў нацыянальных касцюмах.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы