3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Цаца ёсць Цаца»

Мероприятие уже прошло

Жанр Декоративно-прикладное искусство

15 лютага 2011г. а 17-й гадзіне ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё групавой выстаўкі твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Цаца ёсць Цаца".

У экспазіцыі выстаўкі прадстаўлены творы сямі мастакоў, сяброў Беларускага саюза мастакоў – Тамары Васюк, Наталлі Сухаверхавай, Алы Непачаловіч, Максіма Калтыгіна, Алега Ткачова, Вольгі Рэднікінай, Уладзіміра Лісавенкі, якія працуюць ў адрозных адзін ад аднаго напрамках у галіне керамікі, габелена і мастацкага ткацтва, але іх погляды на сучаснае мастацтва аб’ядноўвае агульная ідэя захаплення разнастайнасцю Прыгажосці навакольнага Сусвету.

З даўніны чалавек ствараў прадметы побыту, адметныя сваімі мастацкімі якасцямі, асаблівай прыгажосцю і цеплынёй матэрыялаў. І ў панскіх маёнтках, і ў сялянскіх хатах на Беларусі заўсёды шанавалі ПРЫГАЖОСЦЬ і надавалі ёй вялікае значэнне. ПРЫГАЖОСЦЬ твораў удзельнікаў выстаўкі таксама будуецца на спалучэнні ПРЫГАЖОСЦІ пластычнага вырашэння ідэй з ЦЕПЛЫНЁЙ матэрыялаў, якія аўтары выкарыстоўвалі ў сваіх работах. З гэтага зыходзіць і сама назва выстаўкі "Цаца ёсць Цаца", ад усеабдымнага народнага значэння слова ПРЫГОЖА – ЦАЦА.

Разам з творамі мастакоў на выстаўцы "Цаца ёсць Цаца" экспануецца сама ідэя ХАРАСТВА, якая адпавядае адчуванню гармоніі з прыродай і выклікае ўздым чалавечых пачуццяў.

"Эксперыментальная выстаўка мастакоў габелену, ткацтва і керамікі... Хочацца, каб глядач адчуў сваё бачанне прыгажосці, якое ў далёкай старажытнасці мела сваю багіню – Цацу. Нам не засталося яе партрэта ці выявы постаці, але мы добра памятаем з дзяцінства: як толькі нарадзілася немаўля, вусна яму тлумачылі, што сонейка – гэта цаца, кветачка – гэта цаца, птушачка – гэта цаца…

Таму мы бачым, што мудрыя продкі думалі аб тым, каб немаўля разумела прыгажосць, інакш яно можа вырасці нядобрым, аднабокім, чэрствым, нечалавечным. Прыгажосць – гэта тая якасць чалавека, якая робіць яго богападобным, чулым, тонкім. Прыгажосць, хараство – гэта цуд і дарунак божы. Чалавек, які прымае гэты дар, робіць сваё жыццё годным. Потым, як немаўля падрастае, яго апякае яшчэ адна багіня – Ляля. Яна тлумачыць яму аб родзе чалавечым, аб яго звычках, аб адносінах адзін да аднаго. Дзіця само стварае сваю лялю з тэкстыльных палатняных кавалачкаў. Надае гэтаму вобразу рысы браціка, сястрычкі, маці. Гэтак было яшчэ ў нашым дзяцінстве. Гэта не "барбі" – гэта сэнсавы, філасафічны і гульнёвы парадак жыцця. А калі вырастае дзяўчына – яна сама становіцца "лялей", прыгажуней. А ў хаце была старэйшая ляля, у якой бераглі зярняткі, засыпалі зробленую з любых матэрыялаў і палатна жаночую ляльку з зярняткамі на багатае доўгае жыццё. На той свет чалавек сыходзіў таксама з думкай аб прыгажосці, узяўшы яе з сабою".

Выстаўка працягнецца па 4 сакавіка 2011 года.

288-24-68 (аддзел выставак)

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Цаца ёсць Цаца»» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.