Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

«Каханне ды іншае»

Мероприятие уже прошло

Жанр Графика

18 студзеня 2011 года а 17-й гадзіне ў малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выстаўкі графічных твораў Андрэя Скіцёва «Каханне ды іншае».

На першы погляд, графіка Андрэя Скіцёва – адлюстраванне навакольнай рэчаіснасці ў рамках звыклай сюжэтна-тэматычнай карціны. І адначасова «другі подых» айчыннага віда мастацтва, якое за гульневым элементам і новымі тэхнікамі губляе тое, што адрознівае яго ад іншага свету. Фіксацыі жыцця нашых сучаснікаў маюць ў Скіцёва максімальную псіхалагічную афарбоўку.

Чалавек, чалавечыя пачуцці – гэта тое, што найперш хвалюе аўтара ў навакольным свеце. Гэтыя пачуцці можна разглядаць бясконца, бо яны і маюць неабмежаваную колькасць адценняў. Сярод узгаданага мноства ёсць якасці, якія тычацца месца і часу. Падаецца, што «каханне ды інш.» у сённяшняга беларуса мае пэўныя асаблівасці параўнальна з іншымі часамі і народамі. Аўтар імкнецца адсачыць гэтыя асаблівасці і стварыць партрэт месціча, набліжаны да дакументальнага.

Андрэй Скіцёў нарадзіўся ў 1968 г. у Навасібірску (Расія). У 1986 г. скончыў Школу-інтэрнат імя І. В. Ахрэмчыка і ў 1994 г. Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «жывапіс». З 1991 г. удзельнічае ў мастацкіх выстаўках. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 2005 г. Жыве ў в. Вішнёўка Мінскага р-на.

Персанальныя выстаўкі:
1997 – «Становішча рэчаў», галерэя «АВ» (Мінск).
1998 – «Танец», Нацыянальны тэатр оперы і балета (Прага, Чэхія).
1999 – «Азбука пляцення», галерэя «АВ» (Мінск).
2000 – «Мяцізы», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск).
2001 – «Still life», галерэя «Золата» (Мінск).
2004 – «Хроніка месца», галерэя БДУКіМ (Мінск).
2007 – «Неакрэслены стан», музей М.Багдановіча (Мінск).
2009 – «Нататнік», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (Минск).

Выстаўка працягнецца па 6 лютага 2011 г.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы