Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

«Дарагі мой каляндар…»

Мероприятие уже прошло

Назву выставы падказаў развітальны надпіс адыходзячаму году, зроблены Якубам Коласам на апошняй старонцы настольнага календара 1953 года: "Дарагі мой каляндар, няхай наступны будзе ў дар". Асаблівую цікавасць выклікаюць календары, якімі карыстаўся народны паэт Беларусі Якуб Колас: выданні "Нашай нівы" на 1911-1917 гг.; настольныя календары, што адлічвалі дні жыцця паэта ў яго пасляваенным доме (1946-1956 гг.), на старонках якіх ёсць паметкі, зробленыя яго рукой. Яны нясуць адбітак свайго часу і адначасова вечнасці. Прыцягальнасць экспанатаў падкрэсліваецца іх мемарыяльнасцю.

Несумненна цікавымі з’яўляюцца таксама каляндарная прадукцыя рознай тэматыкі па ўшанаванню памяці Якуба Коласа і прыватны збор календароў калекцыянера, рупліўца культурнай спадчыны Стаўбцоўшчыны, старшыні Дабрачыннага савета пры Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа Анатоля Грэкава.

Выстаўка будзе адчынена для наведвання да 15 студзеня 2011 года.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы