3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Спадчына акадэміка Яўхіма Карскага: да 150-годдзя з дня нараджэння

Мероприятие уже прошло

Жанр Книжная

9 снежня 2010 г. а 17-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы і прэзентацыя электроннага выдання «Спадчына акадэміка Яўхіма Карскага: да 150-годдзя з дня нараджэння».

У экспазіцыю выстаўкі ўвайшлі ўнікальныя выданні з асабістага кнігазбору акадэміка, што асобнай калекцыяй з 1922 г. зберагаецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Ён налічвае каля 2,5 тыс. экзэмпляраў і з’яўляецца каштоўным гістарычным зборам літаратуры па славяназнаўстве. Многія кнігі маюць дароўныя надпісы, паметы і запісы Я. Карскага. Асабісты архіў акадэміка зберагаецца ў Санкт-Пецярбургскім філіяле архіва Расійскай акадэміі навук, які прадставіў на выставу ўнікальныя дакументы, сярод якіх фотаздымкі, біяграфічныя матэрыялы, рукапіс успамінаў жонкі акадэміка С.М. Карскай, запісныя кніжкі за 1918–1919 гг., старонкі 1-га тома “Беларусаў” з праўкамі і ўстаўкамі аўтара, лісты беларускіх навукоўцаў і пісьменнікаў. Прадстаўлены раней невядомыя дакументы з беларускіх архіваў, у тым ліку кліравыя ведамасці са звесткамі пра бацьку акадэміка – святара Ф. Навіцкага, сям’ю святара М. Сцепуржынскага і яго дачку Сафію, будучую жонку Я. Карскага, праграмы лекцый акадэміка па беларускай мове і літаратуры ў Мінскім педагагічным інстытуце; дакументы аб удзеле ў падрыхтоўчай рабоце па стварэнні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, спробе выдання поўнага збору твораў вучонага і інш.

Электроннае выданне ўключае біяграфічны нарыс, дакументы з беларускіх архіваў, артыкул галоўнага бібліёграфа Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Л. Сільновай пра кнігазбор акадэміка, каталог кніг з аўтографамі, электронныя копіі рукапіснага інвентару кнігазбору і асобных прыжыццёвых выданняў Я. Карскага.  Праўнук акадэміка А. Карскі падрыхтаваў для дыска бібліяграфію навуковых прац Я. Карскага і літаратуры пра яго, апісанне эпісталярнай спадчыны акадэміка.

 Выстава і электроннае выданне будуць садзейнічаць прыцягненню ўвагі шырокіх колаў грамадства да асобы Я. Карскага, свабоднаму доступу да навуковай спадчыны акадэміка і дакументаў пра яго жыццё і дзейнасць, увядзенню ў навуковы і культурны ўжытак яго прыватнай бібліятэкі, сумеснаму выкарыстанню гісторыка-культурных каштоўнасцей, што апынуліся за межамі Беларусі.

Выстава будзе праходзіць з 9 снежня 2010 г. па 15 студзеня 2011 г. у музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэл. для даведак: 293-27-67, 293-27-81

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Спадчына акадэміка Яўхіма Карскага: да 150-годдзя з дня нараджэння» в Минске, место проведения выставки  - «Национальная библиотека Беларуси».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.