3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Пачатак. Музей сучаснай беларускай моды

Мероприятие уже прошло

10 снежня а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстаўка работ маладых дызайнераў адзення. Яна прысвечана Новаму году і Калядам, адлюстроўвае сучасныя тэндэнцыі ў развіцці беларускай моды.

Не сакрэт, што беларускія мадэльеры займаюць годнае месца ў міжнароднай fashion-індустрыі, работы айчынных дызайнераў уключаны ў шматлікія каталогі сусветнай моды.

На выстаўцы прадстаўлена каля дваццаці мадэлей. Гэта камплекты адзення з нацыянальнага фестывалю-конкурса моды і фота "Млын Моды – 2010": калекцыя "Touch of Black Milk" дызайнера Марыі Баяроўскай, "Гуляючы ў Марлен" Ірыны Ляднёвай, "Казырная" Марыі Дзейкун, "Героі нашага часу" Наталлі Ляхавец, а таксама шэсць камплектаў адзення з фондаў "Беларускага Цэнтра моды".

Фестываль-конкурс "Млын Моды" ладзіцца ў Беларусі з 1992 года. За гэты час ён стаў сапраўдным нацыянальным здабыткам, гэта мерапрыемства прыцягвае ўвагу як беларускіх, так і замежных дызайнераў і крытыкаў моды. Галоўны натхняльнік фестывалю "Млын Моды" – кіраўнік цэнтра маладзёжнай моды Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандр Варламаў.

На сённяшні дзень айчынную моду проста немагчыма ўявіць без Беларускага Цэнтра Моды. Аўтарскія калекцыі дызайнераў Цэнтра Моды з трыумфам дэманструюцца па ўсім свеце.

Галоўная мэта выстаўкі пазнаёміць наведвальнікаў з творчасцю маладых, таленавітых беларускіх дызайнераў адзення.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,
Выстаўка працуе з 11.00 да 19.00, выхадны – панядзелак
Тэл. для даведак 227 43 22, 227 00 05

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Пачатак. Музей сучаснай беларускай моды» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.