3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстава да 15-годдзя дзейнасці фонда Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі.

Жанр Графика, Живопись, Скульптура, Фото

10 снежня ў 17.00 у мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" адкрыецца Рэспубліканская выстаўка работ лаўрэатаў, дыпламантаў і стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, прысвечаная 15-годдзю дзейнасці фонду. 41 малады аўтар прэзентуе наведвальнікам галерэі творы жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, мастацкай фатаграфіі.

Распавядае Міхаіл Баразна, старшыня экспертна-мастацкай камісіі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі - “Навучыць гледача суперажываць, думаць, быць адказным – высакародная задача мастацтва ва ўсе часы. Самыя ўзнёслыя ідэалы прыгожага адлюстроўваюцца ў таленавітых творах. Удзельнікі рэспубліканскай выстаўкі ўжо маюць першыя поспехі. Увазе гледача прадстаўлены таленавітыя творы, створаныя ў рознай творчай манеры, – ці лірычны пейзаж, нацюрморт, ці жанравая сцэнка. Уся экспазіцыя пацвярджае, што навакольны свет сучасніка – магутная, жыватворная крыніца натхнення мастака. Гэтае жыццё знайшло сваё адлюстраванне ў мастацкіх работах Аляксандра Зінкевіча, Піліпа Басалыгі, Кацярыны Сумаравай і іншых. Пашыраецца панарама прадстаўленых твораў. Ужо традыцыйна на выстаўцы можна ўбачыць работы Вольгі Мельнік, Алесі Скарабагатай, Ганны Конанавай. На суд гледачоў прадстаўляюць свае творы пераможцы рэспубліканскага конкурсу “Зорка ўзышла над Беларуссю” Паліна Корзун, Дзяніс Іваноў і інш. Фотаздымкі Мікалая Купрыча на VI Адкрытых маладзёжных Дэльфійскіх гульнях краін-удзельніц СНД удастоены залатога медаля”.

Выстаўка працуе з 10 снежня 2010г. (з 17.00) па 5 студзеня 2011г.

Наш адрас: мастацкая галерэя "Універсітэт культуры", Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); тэл. 227 26 12.

Мы працуем: 11.00 – 19.00, вых.: нядзеля, панядзелак.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстава да 15-годдзя дзейнасці фонда Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі.» в , место проведения выставки  - «».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.