3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

12+

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

Гэтая выстаўка, арганізаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Міжнароднай гільдыяй жывапісцаў была прадстаўлена 23-30 верасня ў рамках Дзён Беларусі ў г. Абу-Дабі (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты). Экспазіцыя была высока ацэнена гледачамі.

Выстаўка сучаснага беларускага жывапісу «12+» прадстаўляе работы 12 майстроў сярэдняга пакалення, якія добра вядомы ў нашай краіне і за яе межамі. Выбар майстроў не выпадковы, паколькі галоўная мэта экспазіцыі – паказаць разнастайнасць творчых манер і стыляў.

Прадстаўлены і розныя жанры: пейзажы (Ягор Батальёнак, Аляксандр Грышкевіч), асацыятыўныя палотны (Аляксандр Забаўчык), міфалагічныя карціны (Фёдар Ястраб, Уладзімір Кожух). У дыяпазоне ад прыёмаў сфумата да адкрытай дэкаратыўнасці праяўляюцца асаблівасці творчасці Сяргея Давідовіча, Васіля Касцючэнкі, Уладзіміра Савіча, Віктара Шылко. Пачуццёвасць, экспрэсіўнасць выразнай манеры аб’ядноўваюць работы Алега Скавародкі і Дзмітрыя Сурыновіча. Прадстаўленыя на выстаўцы творчыя пошукі 12 жывапісцаў даюць магчымасць убачыць і ацаніць, хоць і не ў поўным аб’ёме, тыя працэсы, якія сёння адбываюцца ў беларускім жывапісе, які бурна развіваецца.

Актыўнае засваенне еўрапейскіх арт-практык ніколькі не перашкаджае беларускаму жывапісу заставацца школай з яскрава выражанай нацыянальнай своеасаблівасцю, якая выяўляецца і ў асаблівым каларыце, рытмічным строі карцін, запамінальных вобразах і ў характэрных тэхніках.
   
Выстаўка працягнецца да 15.01.2011 года.

Тэл. для даведак: 293-27-67, 293-28-23

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «12+» в Минске, место проведения выставки  - «Галерейно-выставочный комплекс Национальной библиотеки».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.