3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Шаўковы сад

В Национальном музее истории и культуры

 

выставка "Шаўковы сад" 

 

Са старажытных часоў Кітай лічыўся радзімай шоўку. Найстаражытнейшыя ўзоры знойдзеных шаўковых тканін адносяць да I тысячагоддзя да н.э. Гэтыя знаходкі прадстаўлены самымі рознымі відамі шоўку – найтанчэйшы газ, далікатнейшы атлас, цяжкая і шчыльная парча. Ужо ў тыя далёкія часы існавалі традыцыйныя віды мастацкага ткацтва і розныя тэхналогіі фарбавання тканін. З далёкай старажытнасці існавалі станкі для размоткі шаўковых коканаў, якія змяшчалі ў катлы з гарачай вадой. Вытворчасць шоўку на такіх станках складала паўтары кілаграмы шаўковай пражы ў дзень. Напрыканцы сярэдніх вякоў у Кітаі карысталіся складанымі станкамі для вытворчасці шматкаляровых узорных шаўковых тканін. Шоўк са старажытнейшых часоў разшываўся выявамі міфічных жывёл і казачных істот, расліннымі і геаметрычнымі ўзорамі. Разнастайная колеравая гама тканін і малюнкі гатовых форм, выкананых у тэхніцы батыка, у поўнай меры раскрываюць філасофскую вытанчанасць і падкрэсліваюць адзіны мастацкі стыль агульнапрыняты ў Кітаі.

У парадных убраннях абавязкова прысутнічалі па-майстэрску выкананыя мастацкія творы з выкарыстаннем залатых і сярэбраных нітак. Асноўнымі сюжэтамі для іх служылі добратворныя сімвалы: Рыбы (карп) – сімвал поспеху; Матылькі – сімвал ціхамірнай радасці, шчасця; Кветкі лотасу – сімвал вернасці; Слівы, персікі – сімвал урадлівасці і дастатку; Птушкі – сімвал свабоды і радасці.
Любімыя ў народзе ўзоры вышываліся блакітнай ніткай на белым фоне. Такімі традыцыйнымі вышыўкамі ўпрыгожваліся надложкавыя полагі, якія былі абавязковай часткай пасагу маладой.

Асноўныя колеры традыцыйнай кітайскай вышыўкі па шоўку: Блакітны – увасабленне вышэйшага Ян, сімвал неба; Белы – увасабленне вышэйшага Інь, сімвала чысціні; Чырвоны – сімвал агню, радасці, шчасця; Жоўты – сімвал Зямлі, улады, мараў; Чорны – сімвал вады, вечнасці, прасторы.

Выстаўка кітайскіх шаўковых тканін “Шаўковы сад” падрыхтавана сумесна з Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Шаўковы сад» в , место проведения выставки  - «».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.