3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Маё жыццё - карціны»: з калекцыі Ю.М. Пэна

Мероприятие уже прошло

Жанр Графика, Живопись

Класік беларускай літаратуры Якуб Колас быў не толькі славутым паэтам, навукоўцам, настаўнікам, але і духоўным апекуном таленавітых асоб. Сярод тых, з кім паэт сябраваў і каму спрыяў, – мастакі Таццяна Жырмунская, Сямён Герус, Галіна Гарэлава, Янка Лабкоўскі, скульптар Заір Азгур... Таму і нядзіўна, што менавіта ў Доме песняра, дзе з часоў жыцця гаспадара пануе творчая атмасфера, адкрылася выстава работ знакамітага беларускага мастака Юрыя Майсеевіча Пэна з фондаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея.

Імя Юрыя Майсеевіча Пэна назаўжды ўпісана ў гісторыю сусветнай мастацкай школы. Дзейнасць гэтага творцы, выпускніка Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, вучня славутага Чысцякова, школу якога прайшлі амаль усе вядомыя расійскія мастакі другой паловы ХІХ стагоддзя, мае неацэннае значэнне.

Калекцыя мастацкіх работ Ю.М. Пэна займае асаблівае месца ў зборах Віцебскага абласнога краязнаўчага музея: 166 жывапісных і 17 графічных работ складаюць самую вялікую ў свеце музейную калекцыю твораў гэтага мастака. Прадстаўленыя на выставе ў Доме Коласа 23 карціны, якія дагэтуль не выстаўляліся для шырокай публікі, даюць магчымасць раскрыць ўвесь велізарны дыяпазон творчасці мастака, адначасова прасачыўшы стылістыку і жанравую структуру жывапісу Ю. Пэна.

Найбольшую ўвагу на выставе выклікаюць пейзажныя эцюды. Тэмпераментныя і сакавітыя, яны падкрэсліваюць майстэрства мастака і раскрываюць яшчэ адзін бок таленту Ю. М. Пэна, вядомага ў асноўным дзякуючы класічным партрэтам. І калі карціны бытавога і партрэтнага жанраў былі ў Пэна пераважна напоўненыя габрэйскімі матывамі, дык пэйзажны жывапіс цалкам беларускі. Рысы адзінства, агульнасці, прысутнічаюць ва ўсіх пейзажах віцебскай школы. Гэта – эскізнасць у манеры пісьма, размытыя, як у шэрую гадзіну, контуры, пастэльнасць у каларыце і сакавітыя, чыстыя лакальныя каляровыя акцэнты.

Краявіды Віцебска і яго ваколіц паўстаюць перад намі не толькі на работах знакамітага мастака, але і на паштоўках пачатку ХХ стагоддзя з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Выстава ў Доме Коласа будзе доўжыцца да 15 снежня 2010 года.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Маё жыццё - карціны»: з калекцыі Ю.М. Пэна» в Минске, место проведения выставки  - «Государственный литературный музей Якуба Коласа».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.