3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Трансфармацыя. ДПМ 2010»

Мероприятие уже прошло

Асноўная ідэя выставачнага праекта "Трансфармацыя. ДПМ 2010" - прэзентацыя новай генерацыі сучаснага беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Змены мастацкіх прёмаў і творчага мыслення маладых мастакоў беларускага ДПМ натуральныя і заканамерныя, бо зараз радыкальна  змяніліся эканамічныя, сацыяльныя і побытавыя акалічнасці свету, у якім існуюць сённяшнія мастакі. Наша жыццё вельмі адрозніваецца ад жыцця нашых продкаў. Mастацкі працэс нельга спыніць толькі на рэстаўрацыі і рэканструкцыі здабыткаў мінулага. Новы час прыносіць новыя мастацкія тэндэнцыі, новыя ўмовы існавання мастакоў. Змяняецца рытм нашага жыцця, з’яўляюцца новыя матэрыялы і новыя магчымасці для рэалізацыі сваіх ідэй. Каму як не маладым творцам – студэнтам і выпускнікам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і інш., адказваць на выклікі часу  і ствараць новае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі. "ТРАНСФАРМАЦЫЯ. ДПМ 2010" прадставіць творчае асэнсаванне маладымі мастакамі ДПМ  культурнай спадчыны, народных традыцый у сучасным кантэксце, а таксама поглядаў новай мастацкай фармацыі на развіццё дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі.

На адкрыцці (19 ЛІСТАПАДА А 17-АЙ ГАДЗІНЕ) адбудзецца паказ мадэляў адзення маладых дызайнераў Гладковай Катарыны "Экспрэс-дастаўка", Святланы Паграбной "Кацюша" і Талі Рутман "Расшпіленыя папярок вясны".

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Трансфармацыя. ДПМ 2010»» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.