3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking camera car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Няскончаная п’еса для механічнага шыла»

Мероприятие уже прошло

18 лістапада 2010 года ў 17.00 ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстаўка швейных машынак "Няскончаная п’еса для механічнага шыла". Пад час адкрыцця выстаўкі адбудзіцца паказ мадэляў студэнтаў Інстытута сучасных ведаў і выступленне групы "Нагуаль".

Выстаўка падрыхтавана Нацыянальным гістарычным музем Рэспублікі Беларусь і Беларускім саюзам дызайнераў, з удзелам прыватных калекцыянераў Сяргея Шыла, Паўла Статкевіча, Зміцера Сурскага.

Швейная машынка для розных пакаленняў не проста абавязковы атрыбут сямейнага побыту, адначасова гэта культурны і тэхналагічны фетыш, прадмет мастацтва, фамільная рэліквія і сродак творчай рэалізацыі і нават першага бізнэсу. А на сённяшні дзень яна ўжо з’яўляецца аб’ектам калекцыянавання і эстэтычнай асалоды. Пад час працы яна стварае свой непаўторны гук, што ператварае яе з "ткацкага" ў музычны інструмент.

Швейная машынка з'яўляецца носьбітам стылю і люстэркам эпохі, яна здольная мяняць сваё аблічча пад уплывам часу і моды. Акрамя таго, кожная машынка звязаная з асобай пэўнага чалавека, яго сям'ёй, што надае ёй вызначаную індывідуальнасць. Беларусь, размешчаная ў сэрцы Еўропы, уяўляе сабой цэнтр вытворцаў машынак з усяго свету, ад легендарнага Singer, Pfaff, Kaiser, да рэдкіх малавядомых марак. Для Беларусі дадзеная выстаўка важная яшчэ і тым, што ў мястэчках і гарадах даўно склалася досыць развітая рамесная вытворчасць.

Цяпер старыя швейныя машынкі паступова сыходзяць з паўсядзённага жыцця. Таму важна не прапусціць гэты момант, калі машынка ўжо губляе свае ўтылітарныя функцыі і пераўтвараецца ў аб'ект эстэтычнай асалоды, але яшчэ не цалкам адрываецца ад штодзённасці, звязваецца з успамінамі дзяцінства, сямейнай памяццю…

У рамках выстаўкі наведвальнікі змогуць атрымаць разгорнутую інфармацыю аб асноўных вытворцах швейных машын XIX–XX стст., убачыць спадарожныя атрыбуты краўцоў (манекены, нажніцы, прасы, тэкстыль мінулых гадоў і інш.), ілюстрацыйны матэрыял па гісторыі моды і рэкламу.

Выстаўка "Няскончаная п’еса для механічнага шыла" стане рыскай да гістарычнага партрэта эпохі мадэрнізму, паноптыкумам шэдэўраў прамысловага дызайну XIX–XX стст., і данінай пашаны тэхнічнаму генію чалавека – швейнай машынцы.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Няскончаная п’еса для механічнага шыла»» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.