3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Элементарыум»

Мероприятие уже прошло

Жанр Скульптура

«Элементарыум» Канстанціна Мужава развіваўся, абрастаючы сэнсамі і гісторыяй, праз удзел у шэрагу праектаў («Беларускі павільён 53-й Венецыянскай біенале», ART.INTOUCH, «Сучасная скульптура: іншы погляд»). І адпачатку вылучаны аўтарам канцэпт — раскрыць сутнасную сувязь прадмета рэальнага з яго разумовай праекцыяй, «як калі ён прыдумляецца і ў той жа час ужо існуе», — выйшаў за свае межы. Аднак па-ранейшаму ў аснову пакладзены формаўтваральны момант.

Перафразаваўшы вядомую максіму, што «ўсё ёсць лікам», мастак кажа: «Усё ёсць элементам». Ён складае свет, сфарміраваны з цялесных адзінак. Гэта зварот да першаэлемента і пратаформаў. Найпрасцейшы геаметрычны модуль (элемент), які мастак бярэ за абсалют, — гэта чыстая форма, патэнцыя, з чаго ўсё пачынаецца і чым усё заканчваецца.

Элемент (ад лац. еlementum) — «першапачатковае рэчыва», пункт адліку існага, у старажытнай рымскай філасофіі — агонь, зямля, паветра, вада, — у праекце Мужава выступае непадзельным кампанентам, асновай для канструявання і адначасова працэсу дэструкцыі. Бо творчасць нясе ў сабе імпульс разбурэння папярэдняй структуры.

«Элементарыум» набывае значэнне ў структурнай узаемасувязі, якую выяўляюць колер, прасторавыя адносіны, выбудаваны неадчэпны вобразны наратыў, колькасны складнік (усяго аб’ектаў 10). Дакладна выбудаваная экспазіцыя, гарманізаванае размяшчэнне аб’ектаў у прасторы, напоўненай гукамі музыкі, выяўляюць фактар руху, бо без руху не бывае гука.

Прэзентаваны этап праекта «Элементарыум» замыкае цыкл, развіваючы зададзеную напачатку ідэю — даследаванне працэсу творчасці, зводзячы яго ў канструкцыю і дэструкцыю, — як канчатковая і пачатковая кропка, як інтэнцыя і вынік, дзе развіццё структуры адбываецца праз вяртанне да пункта адліку.

Адкрыццё адбудзецца 9-га лістапада 2010 а 19-й гадзіне ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр-т Незалежнасці, 37а).

Тэлефон для даведак: 286-31-68.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Элементарыум»» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.