3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Ян Шматлох і вучні»

16 лістапада 2010 года а 17-й гадзіне Польскі Інстытут у Мінску і Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў запрашаюць на адкрыццё выставы "ЯН ШМАТЛОХ І ВУЧНІ", якое адбудзецца ў Галерэі акадэміі мастацтваў па адрасе: Мінск, вул. Сурганава, 14. У адкрыцці выстаўкі прымуць удзел: Ян Шматлох, прафесар, кіраўнік майстэрні глыбокага друку і Марцін Бялас, прафесар (Акадэмія Мастацтваў, г.Катавіцэ).

Выстава прэзентуе найбольш цікавыя працы і дасягненні майстэрні глыбокага друку пад кіраўніцтвам аднаго са старэйшых прафесараў Акадэміі – Яна Шматлоха. Выстава складаецца з дзвюх частак: першая – рэтраспектыўны паказ твораў прафесара Я.Шматлоха, які ў асноўным працуе ў тэхніцы афорта. Мастак нарадзіўся і жыве ў Верхняй Сілезіі, таму ў яго працах дамініруе адзінокі пейзаж блізкіх сэрцу мясцін.

Ян Шматлох нарадзіўся ў 1950 годзе ў Рудзе Сілезскай. Скончыў Акадэмію мастацтваў у Кракаве. Дыплом атрымаў у 1974 на факультэце графікі ў г. Катавіцэ. Прымаў удзел у міжнародных выставах, а таксама з’яўляецца аўтарам больш чым 25 персанальных выстаў.

Другая частка – выстава былых студэнтаў майстра, а цяпер – вядомых мастакоў, такіх як Гжэгаж Ханьдэрэк, Марцін Бялась, Анджэй Лабуз, Анна Чэх, Дарота Новак, Анна Даперала, Артур Мастэрнак.

"Майстэрня глыбокага друку ў структуры кафедры графікі Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Катавіцах заўсёды займала асаблівае месца. Пра гэта сведчылі выдатныя прафесары і мастакі. Прозвішчы прафесараў Рака, Петша, Клюскі, запісаныя ў гісторыю майстэрні, сведчаць пра шлях, які прайшла мастацкая графіка ў Верхняй Сілезіі за апошнія некалькі дзесяткаў гадоў. Поспехі выхаванцаў, якія разам стварылі яе графічны набытак, ужо шмат гадоў ўпісваюцца ў сучасны пейзаж польскай графікі. Гэтым яны садзейнічаюць стварэнню ў Катавіцах важнага графічнага асяроддзя, што знаходзіць пацверджанне ў арганізацыі Трыенале польскай графікі, інтэграфіі і выставак, што суправаджаюць Кракаўскае Трыенале графікі менавіта ў гэтым месцы.

Я ўзначальваю майстэрню глыбокага друку з 1999 года (у гэты час я таксама быў загадчыкам кафедры графікі).  У той час я супрацоўнічаў з Багданам Тапорам, выдатным графікам, рысавальшчыкам, а сёння прафесарам, які кіруе аўтарскай майстэрняй рысунка. У 2001 годзе маім асістэнтам быў Анджэй Лабуз, які сёння працуе выкладчыкам і рэалізуе ў рамках майстэрні глыбокага друку праграму пачатковай адукацыі па спецыялізацыі са студэнтамі І і ІІ курсаў. У 2002-2004 гг. у майстэрні стажыраваўся Марцін Бялас, які пасля атрымання дыплома з адзнакай стаў асістэнтам у гэтай майстэрні. Таксама тут стажыраваліся Гжэгаж Ханьдэрэк (зараз дэкан мастацкага факультэта катавіцкай вучэльні) і Пётр Паёнк (арыгінальны, перспектыўны графік і мастак). Дынамічнае развіццё Кафедры, якое вынікала таксама і з таго, што катавіцкая вучэльня стала самастойнай, прынцыпова паўплывала на ўмовы і якасць адукацыі. Майстэрня глыбокага друку рэалізуе сваю праграму, абапіраючыся на класічныя графічныяныя тэхнікі. Пазнанне і атрыманне практычнага вопыту ў майстэрні, нягледзячы на свой пятнаццацігадовы радавод, і надалей застаюцца для студэнтаў захапляльным сродкам мастацкага выказвання. Аднак жа нашай мэтай з’яўляецца падрыхтоўка студэнтаў да самастойнай творчай працы, рэалізаванай у гэтай майстэрні ў тэхніках медзіярыту, мецатынты, сухарыту, афорту, аквацінты, мяккага лаку. Канечне, рыгарызм традыцыйных тэхнік не выключае эксперымент і прымянення т. зв. "уласных тэхнік". Не выключае таксама іх аб’яднання з тэхнікамі з абшару новых медыя. Вельмі часта у студэнцкіх працах з’яўляюцца дзіўныя спалучэнні, якія міраць паміж сабой абсалютна розныя майстэрні. Урэшце, самым важным у гэтым працэсе з’яўляецца пошук і выпрабаванне "ўласных слядоў", неабходных пры стварэнні індывідуальнай мовы графікі, якая, у сваю чаргу, дазваляе смела рэалізаваць уласную мастацкую індывідуальнасць.

Многія з іх дасягнулі поспехаў, а іх графічныя працы знайшлі прызнанне. Гран-пры ў конкурсе "Графіка года", арганізаваным Акадэміяй выяўленчага мастацтва ў Кракаве (2001) для Сільвіі Сады, Гран-пры на Трыенале польскай графікі ў Катавіцах для Гжэгажа Ханьдэрка, Узнагароды на Міжнародным трыенале графікі ў Кракаве (2006, 2009) для Барбары Тытка і Вольгі Палкі-Сляскей, Гран-пры, Узнагарода і Адрозненне на Міжнародным біенале графікі ў Орэнсе (2008) адпаведна для Гжэгажа Ханьдэрка, Дароты Новак і Марціна Бялася, як і многія іншыя з’яўляюцця пацверджаннем іх прызнання. Дасягненні Кафедры графікі і Акадэміі – гэта вынік сумеснай працы прафесараў і іх выхаванцаў, у якой выпускнікі майстэрні глыбокага друку прымаюць непасрэдны ўдзел".

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Ян Шматлох і вучні»» в , место проведения выставки  - «».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.