3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«З дрэва, гліны і металу»

Мероприятие уже прошло

9 лістапада 2010 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстаўка твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “З дрэва, гліны і металу”, арганізаваная Беларускім саюзам майстроў народнай творчасці пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

На выстаўцы прадстаўлены творы трох мастакоў – сяброў Беларускага саюза майстроў народнай творчасці – Андрэя Мяцельскага, Генадзя Саваня, Аляксандра Паўлава. Работы выкананы з трох непадобных матэрыялаў і ў розных тэхніках – мастацкая кераміка, чаканка і ліццё, а таксама разьба па дрэве. Нягледзячы на адметныя рысы, мастацкія творы аб’ядноўвае выкарыстанне традыцыйных матэрыялаў, якія спрадвеку ўжываліся на Беларусі, і натхненне багатай спадчынай народных рамёстваў.

Паўлаў Аляксандр Арсенавiч – майстар чаканкi, асноўнымi тэмамi яго твораў з’яўляюцца ваенна-гiстарычныя сюжэты, якiя адлюстроўваюць побыт насельніцтва старажытнай Беларусi, а таксама рэлiгiйная тэматыка. Акрамя таго Аляксандр Паўлаў, адзiн з нешматлікіх мастакоў, які валодае вытанчаным майстэрствам партрэтнай чаканкi. Ён неаднаразовы прызёр рэспубліканскiх фестываляў і конкурсаў рамёстваў.

Андрэй Мяцельскі з’яўляецца майстрам мастацкай керамікі. У сваёй рабоце аўтар натхняецца старадаўнім ганчарным мастацтвам Беларусі. Яго керамічныя формы заснаваны на традыцыйнай кераміцы і міфалогіі нашай Бацькаўшчыны. Улюбёныя тэхнікі аўтара – дымленне і вашчэнне. Андрэй Мяцельскі з’яўляецца ўдзельнікам шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і выставак. Удастоены ўзнагароды за высокае майстэрства і асабісты ўклад у адраджэнне і развіццё традыцый ганчарства.

Генадзь Савонь – каваль, майстар высокага ўзроўню. Прымае актыўны ўдзел у рэспубліканскіх конкурсах. Работы Генадзя Фёдаравіча заўсёды вылучаюцца майстэрствам і адметным пачуццём гумару.

Рукатворныя вырабы беларускіх майстроў адзначаны чароўнай непасрэднасцю і самабытным хараством.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««З дрэва, гліны і металу»» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.