3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Аспекты жыцця: рэльеф і скульптура з воўны»

Мероприятие уже прошло

Жанр Скульптура

2 лістапада 2010 года ў 17:00 у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску (пр-т Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выстаўка "Аспекты жыцця: рэльеф і скульптура з воўны" шведскай мастачкі па тэкстылі Гунілы Петаў Шоберг. Выстава арганізаваная пры падтрымцы Шведскага інстытута (Стакгольм) і Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь і будзе будзе дэманставацца ў Мінску на працягу двух тыдняў, з 2 па 14 лістапада.

Аўтарка назвала сваю выстаўку "Аспекты жыцця". Гэтая назва ахоплівае два розныя канцэпты: Пакой росту і Пакой святла. У Пакоі росту Гуніла хоча даць слова Прыродзе, каб звярнуць пільную ўвагу на тое, што ўсе мы залежым ад Матухны Зямлі, ад жывой Прыроды, без якой не было б жыцця. Воўна як матэрыял – таксама добры ўзор новых кірункаў у нашым свеце, ва ўстойлівым развіцці. Воўна – экалагічны матэрыял, бо ёй даюць рост і сілу трава, сонца, вада. У Пакоі святла змешчаны творы, што з’яўляюцца свайго кшталту разважаннямі пра нашу культуру, наша стаўленне да мінуўшчыны і нават, у пэўным сэнсе, да будучыні. Старажытныя знакі і сімвалы распавядаюць нам пра чалавецтва, пра гісторыю нашых жаданняў, пра каханне, уладу, рэлігію і вайну. Асаблівая ўвага надаецца тром "рэлігіям-сёстрам", карані якіх палягаюць у Бібліі і якія самі грунтуюцца на любові да Бога і да бліжняга, аднак, тым не менш, могуць служыць крыніцай войнаў і тэрору.

6 лістапада Гуніла Шоберг таксама прачытае лекцыю "Мастацтва валяння: Гісторыя і сучаснасць". Лекцыя адбудзецца ў памяшканні галерэі "Акадэмія" Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (Сурганава, 14) з 10:00 да 14:00. Уваход вольны.

Гуніла Пэтаў Шоберг нарадзілася ў 1942 годзе, адукацыю атрымала ў Фінляндыі і Швецыі, сёння жыве ў Больсце, што блізу Стакгольма. Яна ператварыла  старажытную манеру валяння лямцу ў мастацкі сродак.

Працы Гунілы можна ўбачыць як у Нацыянальным музеі і Шведскім нацыянальным грамадскім савеце па мастацтве, так і ў шэрагу іншых музеяў і афіцыйных устаноў, такіх як школы, цэрквы, шпіталі і бібліятэкі. Яе творы знаходзяцца таксама ў прыватных калекцыях у Швецыі і за яе межамі. Выставы мастачкі дэманстраваліся ў шмат якіх краінах, ад Манголіі на ўсходзе і да Злучаных Штатаў на захадзе.

Гуніла Шоберг вывучала мясцовыя тэхнікі валяння лямцу ў Манголіі, Турэччыне, Туркменіі, Вугоршчыне, а таксама ў Беларусі, дзе ўручную робяць абутак з лямцу – валёнкі.

Гуніла Петаў Шоберг атрымала за сваё мастацтва шэраг узнагарод і грантаў.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Аспекты жыцця: рэльеф і скульптура з воўны»» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.