3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Гендарны маршрут-4: «Нацюрморт. Рэч. Прастора»

Мероприятие уже прошло

Ідэя праекта: Рэалізаваць шэраг візуальных правакацый на тэму гендару – міжполавых пярэчанняў у іхніх скрайніх (гвалт) і будзёных (міжасабовых, працоўных і карнавальных) увасабленнях і паразважаць над тым, дзе заканчваецца мужчынскае і пачынаецца жаноцкае; што ёсць <пол>, і ці не ёсць адрозненні паміж прадстаўнікамі аднаго полу значна больш істотнымі, чым адрозненні паміж паламі?

Праграма фэсту:

1 лістапада (панядзелак)
17.00-17.30 - Прэс-канферэнцыя. З гісторыі праекта.
18.00 – адкрыццё фэсту. Вернісаж "Нацюрморт. Рэч. Прастора". Асноўная зала "Ў" галерэі.
Куратары выставы: Ірына Саламаціна, Тамара Карандышава.
Мастачкі: Святлана Каткова, Зоя Ліцвінава, Зоя Луцэвіч, Антаніна Слабодчыкава.
У межах экспазіцыі будзе дэманстравацца дакументальны фільм "Ліцвінава. Думка. Вобраз. Інтанацыя" пра заслужаную дзяячку мастацтваў РБ мастачку Зою Ліцвінаву.
Фотапраект Міколы Бацвінніка "Майстэрня мастачкі", кавярня "Малако" ("Ў" галерэя).
18.30 – канцэрт альтэрнатыўнай музыкі Dzivasil.

2 лістапада (аўторак)
18.00 – прэзентацыя кнігі Вольгі Шпарагі "Абуджэнне палітычнага жыцця: Эсэ пра філасофію публічнасці". Пра кнігу і пра аўтарку глядзіце тут.
20.00 – паэтычна-музычны пэрформанс volha hapeyeva vs aortha (Вольга Гапеева і Зміцер Плян). Праект HAZE.

3 лістапада (серада)
18.00-21.00 - Гільдыя кінарэжысёраў Расіі прэзентуе калекцыю 6 фільмаў, лаўрэатаў расійскіх кінафэстаў, створаных расійскімі кінематаграфісткамі аб вядомых ў арт асяроддзі асобах (Веры Мухінай, Альберце Гендельштэйне, Вii Артмане).

4 лістапада (чацвер)
18.00 – выступ філосафа Іллі Інішава (ДУ-ВШЭ, Масква – ЕГУ, Вільня) на тэму: "Эстэтыка па-за мастацтвам", судакладчыца – філосаф Альміра Усманава (ЕГУ, Вільня). Мадэратар дыскусіі: Аляксей Братачкін (інтэрнэт-часопіс "Новая Еўропа"). Праводзіцца сумесна з "Беларускай філасофскай прасторай"
19.30 – фільм-прызёр фэсту "Залаты Фенікс", прэзентуе Гільдыя кінарэжысёраў Расіі.

5 лістапада (пятніца)
Венскі фэст жаноцкага кіно прэзентуе калекцыю фільмаў. Спецыяльная праграма кароткаметражных фільмаў пра жаночыя арт-практыкі ў Аўстрыі, якія належаць да аднаго з самых скандальных кірункаў у сучасным мастацтве - Венскага акцыянізму (Wiener Aktionismus).

6 лістапада (субота)
17.00 – Інстытут Гётэ ў Мінску прэзентуе: сцэнічнае чытанне п'есы Дэі Лоэр “Жыццё на Плошчы Рузвельта” ў пастаноўцы Т. Арцімовіч. Беларуская рэжысёрка Таццяна Арцімовіч прэзентуе свой досвед узаемадзеяння з сучаснай нямецкай драматургіяй. Пасля чытання гледачы будуць мець магчымасць узяць удзел у абмеркаванні прадстаўленай п’есы і ейнай сцэнічнай інтэрпрэтацыі.
 

ПРА ПРАЕКТ

Канцэпцыя:
Ці мажлівае ўспрыняцце асобы па-за палавым аспектам? Ці задумваемся мы пра тое, што толькі дзякуючы наяўнасці (альбо адсутнасці) у асобы пэўнага набору <тыповых> палавых прыкмет і асаблівасцяў паводзінаў чалавечае існаванне і камунікацыя сталіся мажлівымі (альбо не мажлівымі). Чым ёсць гэтыя <зыходныя> стандарты паводзінаў, прадпісаныя канкрэтнаму полу – данінай традыцыям, рытуалам, маскарадам альбо чымсьці яшчэ?

Дзеля кожнага канкрэтнага перыяду гісторыі характэрная свая спецыфіка ў размеркаванні паводзінскіх роляў мужчынаў і жанчынаў і звязаныя з ёй сімволіка. Але напрыканцы ХХ стагоддзя адбываюцца радыкальныя змены ў сістэме гендарнага парадку. Прычым "галоўным суб'ектам гэтых зменаў ёсць не мужчыны, а жанчыны, сацыяльнае становішча, дзейнасць і псіхіка якіх змяняюцца зараз значна хутчэй і радыкальней за мужчынскую псіхіку", – так лічыць легендарны прафесар Ігар Сямёнавіч Кон.

Мэта:
Эксперымент – абмен рознымі меркаваннямі, спроба пазбавіцца ад аўтаматызму ўспрыняцця і абазначыць сваю рэфлексійную пазіцыю на тэму <пола>.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Гендарны маршрут-4: «Нацюрморт. Рэч. Прастора»» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.